Хозяйства Ушачского района приступили к уборке озимого рапса
24.07.2018
—
Разное
|
Пакуль у чаканні ўборкі поўніцца колас збажыны, камбайны гаспадарак раёна накіроўваюцца на ўчасткі азімага рапсу – менавіта гэта культура ў апошнія гады традыцыйна дае старт жніву. У сераду першыя тоны намалацілі ў КУСГП “Кублічы”. Раней за астатнія “падышоў” участак каля вёскі Астапаўшчына. Сюды накіраваўся экіпаж у складзе камбайнера Дзмітрыя Купцова і памочніка Генадзя Коршуна на КЗС-1218. Менавіта гэты камбайн абсталёўваецца спецыяльнымі прыстаўкамі, каб сабраць ураджай з найменшымі стратамі. У цэлым механізатары ўжо добра знаёмы з уборачнай справай, а вось на рапс выехалі ўпершыню. “Не падвядзём!” – у адзін голас сцвярджаюць працаўнікі і імкнуцца хутчэй вярнуцца да справы, каб не губляць спрыяльныя хвіліны для малацьбы. Не абышоўся старт без пэўных акалічнасцей – пасля пары кругоў тэхніка спынілася з-за паломкі, але маштаб яе быў не надта значны і выправіць сітуацыю ўдалося прама на полі. Побач з працаўнікамі на рапсавым палетку і дырэктар гаспадаркі Алег Васільевіч Пабойнеў – кантралюе, падказвае і нават дапамагае спраўляцца з няспраўнасцю. “На полі я і наш аграном, увесь час нікуды не адлучаемся”, – ківаючы на бусла, які паважна ходзіць за камбайнам, жартуе Алег Васільевіч. Добры настрой кіраўніка тлумачыцца перспектывамі неблагога ўраджаю. Па папярэдніх прагнозах ён складзе не меней 10 цэнтнераў з гектара і будзе на парадак вышэй мінулагодняга. – Рапс – гэта нашы грошы. На гэтай культуры сапраўды можна зарабіць: тона каштуе 740 рублёў без уліку падатку на дабаўленую вартасць. Для нас, гаспадаркі, якая займаецца толькі раслінаводствам, жніво – надзвычай важная і адказная пара. Зараз рыхтуецца выйсці ў поле і яшчэ адзін камбайн. І калі ў першы дзень працэс толькі адладжваецца, то надалей працаваць будзем з пяці гадзін раніцы да позняга вечара з перапынкам у спякотны поўдзень – менавіта такі рэжым аптымальны для гэтай культуры, – адзначае А.В.Пабойнеў. Усяго ў сельгаспрадпрыемстве неабходна ўбраць 130 гектараў азімага рапсу, да таго ж плошчу ў 146 гектараў сёлета займае і яравы. Адправіцца ж кубліцкі рапс на перапрацоўку на маслаэкстракцыйны завод. Вольга КАМАРКОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль у чаканні ўборкі поўніцца колас збажыны, камбайны гаспадарак раёна накіроўваюцца на ўчасткі азімага рапсу – менавіта гэта культура ў апошнія гады...
|
|