У Гомелі малое дзіця стаяла ў акне на балконе 9-га паверха (відэа). 21.by

У Гомелі малое дзіця стаяла ў акне на балконе 9-га паверха (відэа)

25.07.2018 14:01 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: http://mchs.gov.by/

У Гомелі 5-гадовая дзяўчынка стаяла ў адчыненым акне на балконе 9-га паверха. На месца прыехалі ратавальнікі. Адзін з іх наладзіў кантакт з дзіцём праз зачыненыя ўваходныя металічныя дзверы і яна адышла ад акна. У гэты момант іншы ратавальнік па пажарнай аўталесвіцы патрапіў праз акно ў кватэру.

Як інфармуе прэс-служба МНС, дзяўчынка ў кватэры была адна. Пасля высветлілася, што яе маці папрасіла паглядзець за дзецьмі (акрамя дзяўчынкі ў сям'і гадуецца 9-гадовы хлопчык) сваю старэйшую сястру, але той трэба было кудысьці пайсці па справах. Хлопчык вырашыў пайсці пагуляць, і дзяўчынка засталася адна. Ратавальнікі дачакаліся прыходу маці. Цяпер з сітуацыяй у сям'і будуць разбірацца праваахоўнікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: http://mchs.gov.by/ У Гомелі 5-гадовая дзяўчынка стаяла ў адчыненым акне на балконе 9-га паверха. На месца прыехалі ратавальнікі. Адзін з іх наладзіў кантакт з дзіцём...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика