Прэферэнцыі – прадпрымальным. 21.by

Прэферэнцыі – прадпрымальным

01.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Традыцыйна ў чацвёртую сераду месяца старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаў-нікоў юрыдычных асоб.

IMG_2218

На прыём завітаў петрыкаўчанін Юрый Танюшкін. Юрый Міхайлавіч занепакоены  праблемай дрэннага стану дарог у горадзе. Так, пасля працяглых ліпеньскіх дажджоў стаў немагчымым пад’езд да раённай бальніцы. Калдобіны і лужыны ствараюць нязручнасці як для аўтамабілістаў, так і для пешаходаў. Звярнуўся і з асабістай просьбай паправіць  жалезабетонныя пліты ў двары шматкватэрнага дома, дзе ён пражывае. Пліты праселі і жыхары чапляюцца за іх.

Старшыня райвыканкама даручыў адпаведным службам вывучыць сітуацыю і дапамагчы вырашыць праблему.

Прадстаўнікі прыватнай фірмы ТАА “АИСТ Экспорт” завіталі з ініцыятывай распачаць вытворчую дзейнасць на тэрыторыі раёна. Для гэтага яны прасілі дазволу ўзяць у арэнду памяшканні на тэрыторыі былога мехдвара, што належаў сельгаспрадпрыемству. Прыватнікі плануюць заняцца ў Лучыцах дрэваапрацоўкай і выпускам прадукцыі на экспарт.

Фірма зарэгістравана на Міншчыне, у Жодзіна. І як высветлілася, за тры гады існавання не працавала. Намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарняўская прапанавала закрыць фірму і адкрыць новую ў нас. Такім чынам прадпрымальнікам бу-дзе прадастаўлены шэраг прэферэнцый.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка прапанаваў таксама дадаткова выкупіць ва ўласную маёмасць былы  адміністрацыйны будынак  сельгаспрадпрыемства ў Лучыцах. Яго пасля рамонту можна прыстасаваць пад офіс і інтэрнат для тых, хто будзе заняты на вытворчасці. Гэта ідэя была падтрымана юрыдычнымі асобамі.

Як выказаліся прадпрымальнікі, на лесаперапрацоўчым прадпрыемстве плануецца ўстаноўка аўтаматычнай лініі і стварэнне да дзесяці працоўных месцаў.

Па пытанні працаўладкавання на прыём завітаў Міхаіл Драйгал з аграгарадка Пціч. Старшыня райвыканкама даручыў спецыялістам аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама і ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аказаць дапамогу ў пошуку працоўнага месца.

Інга ГІЛЕНКА.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна ў чацвёртую сераду месяца старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка правёў асабісты прыём грамадзян і прадстаў-нікоў юрыдычных асоб. На прыём завітаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика