Турыстычны аўтобус перакуліўся пад Оршай
02.08.2018 12:22
—
Разное
|
![]() Фота: uvd.vitebsk.gov.by ДТЗ з міжнародным турыстычным аўтобусам адбылося ў Аршанскім раёне зранку 2 жніўня, паведамляе У аўтобусе рэйсам Кіеў-Талін былі 53 чалавекі — грамадзяне Украіны, Малдовы і Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца заснуў за рулём і ў 4.30 каля вёскі Светачэўка ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. Ад удару аўтобус перакуліўся ў кювет. 12 чалавек былі дастаўленыя ў лякарню для агляду медыкамі. Восем з іх пасля агляду адпусцілі. Лекары запэўніваюць, што сур'ёзных траўмаў у аварыі не атрымаў ніхто і шпіталізацыя ім не патрэбная. Астатніх пасажыраў супрацоўнікі міліцыі і МНС даставілі ў гатэль. Бліжэйшым часам у Оршу з Ліды прыбудзе рэзервовы аўтобус, на якім турысты адправяцца далей у суправаджэнні ДАІ. Пры вывучэнні тахографа выявілася, што перазменка кіроўцаў мусіла адбыцца ў 5.00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd.vitebsk.gov.by ДТЗ з міжнародным турыстычным аўтобусам адбылося ў Аршанскім раёне зранку 2 жніўня, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. У...
|
|