У Маскве двое беларусаў збілі зорку фільмаў "Таксі" Самі Насэры
07.08.2018 15:18
—
Разное
|
![]() Самі Насэры. Фота: tvzvezda.ru У ноч на 5 жніўня ў Маскве беларусы збілі вядомага французскага актора, зорку фільмаў "Таксі" Самі Насэры. Актор адпачываў у караоке-бары "Вокс" разам са сваім братам Ларбі, калі на іх напалі двое наведнікаў таго ж бара. Газета.Ru , што канфлікт адбыўся праз чаргу да мікрафона. Самі атрымаў некалькі удараў у твар і ў руку, якой спрабаваў закрыцца ад удараў. Пасля бойкі Насэры паехаў дадому, але на наступную раніцу ўсё ж вырашыў звярнуцца да дактароў. , актор паехаў у НДІ імя Скліфасоўскага. "Так, ён звяртаўся, яму аказалі дапамогу і выпісалі ў той жа дзень дадому", — распавяла суразмоўца агенцтва. Телеграм-канал Mash , што паліцыя па гарачых слядах знайшла тых, хто збіў Насэры. Аказалася, што хлопцы прыехалі ў Маскву з Беларусі. Яны адпачывалі ў бары, але кампанія за суседнім столікам занадта шумна сябе паводзіла. Адзін з хлопцаў, Алег, падышоў да іх і зрабіў заўвагу, на якую Самі Насэры адрэагаваў нецэнзурнай лаянкай. За Алега заступіўся яго сябар Ігар, і пачалася бойка. Зрэшты, байцоў удалося хутка разняць. Па звестках телеграм-канала, у бойцы таксама пацярпела афіцыянтка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самі Насэры. Фота: tvzvezda.ru У ноч на 5 жніўня ў Маскве беларусы збілі вядомага французскага актора, зорку фільмаў "Таксі" Самі Насэры. Актор адпачываў у караоке-бары...
|
|