Падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Навагрудскага раёна ў першым паўгоддзі 2018 года. 21.by

Падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Навагрудскага раёна ў першым паўгоддзі 2018 года

07.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку бягучага года мы ўсё часцей звяртаем увагу на пераменлівы характар надвор’я, які прынёс нямала непрыемнасцей, асабліва ў сферы сельскай гаспадаркі. Мабыць, ён пачаўся і ў эканоміцы раёна. Але, насуперак прыродным капрызам, клімат паўгоддзя аказаўся больш прывабным.

 

У большасці прадпрыемстваў і арганізацый, як адзначыў старшыня Навагрудскага райвыканкама Анатолій Маркевіч на пасяджэнні выканкама, праглядаецца станоўчая дынаміка.

1234

 – Значная работа праводзіцца па стварэнні новых рабочых месц. Набірае абароты ў развіцці «зялёная энергетыка»: удзельная вага ў агульным аб’ёме інвестыцый складае больш за 42%. У цэлым па раёне за пяць месяцаў бягучага года атрымана 5,3 млн рублёў чыстага прыбытку пры рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі – 6,5%. Мы выканалі планавае заданне на першае паўгоддзе па ўводзе жылля. На працягу  справаздачнага перыяду назіраецца рост рознічнага тавараабароту, – адзначыў А.М. Маркевіч.

– Аднак ёсць і тыя суб’екты гаспадарання, хто, на жаль, не дасягнуў здавальняючых вынікаў, – канстатаваў кіраўнік раёна. І, запрашаючы прысутных кіраўнікоў выказацца аб тым, што іх хвалюе, падзяліцца ідэямі, напрацоўкамі, заўважыў: – Маё глыбокае перакананне ў тым, што вынік стабільнай працы залежыць у большай ступені ад кіраўніка. І калі ў кагосьці не атрымліваецца, трэба сыходзіць, не мучыць ні сябе, ні калектыў.

 

Мясцовая ўлада найбольшую ўвагу надавала працы па аптымізацыі выдаткаў, зніжэнні запасаў гатовай прадукцыі, павышэнні ўзроўню заработнай платы працоўных, працы з неэфектыўна дзеючымі прадпрыемствамі. Што з гэтага атрымалася, паведаміла начальнік упраўлення эканомікі райвыканкама Вольга Скобля.

Кропкі росту

 – Вынікі работы раёна ў першым паўгоддзі даволі нядрэнныя, – падкрэсліла дакладчык. – З 14 прагнозных паказчыкаў выканана 12. Стабільна рос індэкс фізічнага аб’ёму, і ў дзеючых цэнах таксама, і дасягнуў 105,9% пры прагнозе на I паўгоддзе 2018 года 102,8%. Прамысловымі арганізацыямі раёна выпушчана прадукцыі на 158,3 млн рублёў. Найбольшы тэмп паказала СП «Леор Пластык» ТАА (133,0%). Прыкладна на адным узроўні,  спрацавалі ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры», ААТ «Навагрудская фабрыка спец­адзення», філіял «Навагрудскі хлебазавод», ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары» і КУП «Навагрудскі камбінат бытавога абслугоўвання».

Станоўчая дынаміка назіраецца па тэмпе росту экспарту паслуг: 113,4% да адпаведнага перыяду мінулага года, у тым ліку без уліку арганізацый рэспуб­ліканскага ўзроўню падпарадкаванасці – 114,0% пры прагнозе на першае паўгоддзе 101,8%. Адбылося павелічэнне тэмпу росту за кошт зладжанай работы транспартных арганізацый, дзе рост за студзень-май 2018 года склаў 110,7% да адпаведнага перыяду 2017 года. Таксама адбылося павелічэнне тэмпу росту турыстычных і іншых дзелавых паслуг: за справаздачны перыяд ён склаў 255,2% па турыстычных паслугах і 147,1% па іншых дзелавых паслугах да студзеня-мая 2017 года.

Аднак, нягледзячы на станоўчую дынаміку па тэмпе росту турыстычных паслуг, гэтая галіна ў раёне развіваецца недастаткова. На думку старшыні райвыканкама, патэнцыял раёна не выкарыстоўваецца па такім накірунку, як трансгранічнае супрацоўніцтва.

– Ва ўпраўленні эканомікі створаны нават аддзел турызму, а эфектыўнай работы пакуль мала, асабліва прапаноў на перспектыву, – заўважыў А.М. Маркевіч.

Паказалі добрую дынаміку і сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна. Тэмп росту да адпаведнага ўзроўню мінулага года пры заданні 103,0% склаў 106,4%, у тым ліку прадукцыі жывёлагадоўлі – 105,4%, раслінаводства – 113,9%.

Пры гэтым адзначалася, што не ўсе сельгасарганізацыі спрацавалі добра.  Не дасягнулі прагнознага паказчыку такія гаспадаркі, як ААТ «Уселюб» (98,9% пры заданні 103,2%), ААТ «Гарадзечна» (101,2 пры заданні 115,5%), філіял «АграНёман» ААТ «Лідахлебапрадукт» (100,1 пры заданні 103,3%), ААТ «Кашалева-Агра» (95,4% пры заданні 102,9%). Асноўнай прычынай невыканання гэтымі арганізацыямі прагнознага паказчыку стала зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.

Уклад у валавы рэгіянальны прадукт

– Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг за пяць месяцаў 2018 года ў цэлым па раёне склала 190,8 млн рублёў, што складае 110,2% да адпаведнага перыяду мінулага года, – пад­крэсліла Вольга Фёдараўна. –  У прамысловасці выручка склала 107,0% да адпаведнага перыяду 2017 года, у будаўнічай галіне – 96,3%, у транспартнай галіне выручка павялічылася на 13,4%, у сельскай і лясной гаспадарцы на 30,2%, у гандлі і сферы паслуг – на 8,5%.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ і паслуг паказвае адмоўную дынаміку. За пяць месяцаў 2018 года яна склалася на ўзроўні 6,5% супраць 16,3% да аналагічнага перыяду мінулага года, рэнтабельнасць продажу адпаведна 5,6% супраць 12,9% у мінулым го­дзе. Адмоўную рэнтабельнасць паказала транспартная галіна – мінус 4,9%.

Па выніках работы за пяць месяцаў 2018 года 7 арганізацый раёна спрацавалі са стратамі.

У гандлі – дынаміка

У параўнанні з мінулым годам назіраецца дынаміка па росце рознічнага тавараабароту. За першае паўгоддзе 2018 года рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі склаў 109,7%  пры заданні 103,8%. Удзельная вага арганізацый гандлю ў агульным тавараабароце раёна за справаздачны перыяд склала 81,8%, за аналагічны перыяд 2017 года – 78,2%. Сёння на долю харчовых тавараў прыхо­дзіцца 63,1%, нехарчовых — 36,9%, за першае паўгоддзе 2017 года адпаведна 65,3% і 34,7%.

Знешні вектар і інвестыцыі

Па паказчыках знешнеэканамічнай дзейнасці раён значна знізіў вынікі. Экспарт тавараў за студзень-май 2018 года склаў 76,0% (28,4 млн долараў ЗША) да адпаведнага ўзроўню мінулага года пры прагнозе на першае паўгоддзе 100,0%. Асноўнай прычынай зніжэння аб’ёмаў экспарту тавараў раёна з’яўляецца зніжэнне экспарту ААТ «Малочная кампанія Навагрудскія Дары».

Навагрудскія вытворцы прадаюць сваю прадукцыю ў 28 краін свету. Асноўным гандлёвым партнёрам для нас па-ранейшаму з’яўляецца Расійская Федэрацыя, у гэтым годзе доля паставак туды скарацілася. Хоць вядзецца пастаянная работа па пераарыентацыі на іншыя рынкі – далёкага замежжа, гэтага пакуль недастаткова, каб дасягнуць пастаўленых задач.


123_4

У будаўнічых арганізацыях раёна тэмп росту інвестыцый за пяць месяцаў 2018 года павялічыўся ў 9,6 раза. Прыцягнута інвестыцый на суму 2473 тыс. рублёў, з якіх 91,8% склалі будаўніча-мантажныя работы. Транспартныя арганізацыі таксама асвоілі інвестыцый у 2,2 раза больш, чым у студзені-маі 2017 года. Заслугоўвае ўвагі і вынік дзейнасці арганізацый гандлю і бытавога абслугоўвання, якія прыцягнулі інвестыцый у асноўны капітал на суму 124 тыс. рублёў, што склала 186,5% да ўзроўню мінулага года. Найбольшая ўдзельная вага ў інвестыцыях галіны належыць Навагрудскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства – 64,5%.

Інвестыцыі ў асноўны капітал у ветраэнергетычнай галіне склалі 11553 тыс. руб­лёў, што ў 20 разоў вышэй за адпаведны ўзровень мінулага года.

Раён прыцягвае і прамыя замежныя інвестыцыі, для патэнцыяльных інвестараў маецца ўжо 6 прапаноў. За першае паўгоддзе 2018 года прыцягнута прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове 606,9 тыс. долараў ЗША пры плане 250 тыс. долараў. Выкананне забяспечана за кошт ТАА «Ветрават».

Старшыня райвыканкама заўважыў, што ўпраўленне эканомікі працуе ў напрамку прыцягнення інвестыцый неэфектыўна. Выкананне паказчыка дасягаецца толькі за кошт праектаў «зялёнай эканомікі». – Няма канкрэтных напрацовак на перспектыву. Работа будуецца па прынцыпе: што атрымаецца, тое і будзем мець. Так працаваць больш нельга, і новыя кадры ва ўпраўленні эканомікі райвыканкама павінны выпрацаваць новыя падыходы ў гэтым накірунку, – рэзюмаваў А.М. Маркевіч. 

Заработная плата

Даведзенае заданне па ўзроўні заработнай платы раён не выканаў. Памер зарплаты ў сярэднім чакаецца за першае паўгоддзе 2018 года 664,4 рубля, або 92,4%. Асноўны ўплыў на ўзровень раённага паказчыка па росце заработнай платы аказваюць такія галіны, як прамысловасць, сельская гаспадарка і бюджэтная сфера з найбольшай удзельнай вагой колькасці працуючых (27%, 20,9% і 28,7% адпаведна). Самы высокі памер заработнай платы ў арганізацыях, якія ажыццяўляюць фінансавую дзейнасць, самы нізкі – у арганізацыях культуры.


123_2

З мэтай павышэння памеру заработнай платы ў арганізацыях распрацаваны мерапрыемствы на 2018 год па выхадзе на даведзеныя паказчыкі. Але законы эканомікі дыктуюць свае ўмовы – павышэнне заработнай платы перш за ўсё павінна быць эканамічна абгрунтаваным.

Бюджэт

Выкананне бюджэту за першае паўгоддзе 2018 ажыццяўлялася здавальняюча, – адзначыла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Жанна Лазовік. Жанна Васільеўна падкрэсліла, што збор падаткаў быў до­б­рым. Уласныя даходы раённага бюджэту склалі 17094,1 тыс. руб­лёў, або 100,5% да плана на першае паўгоддзе і 53,4 да гадавога плана. Тэмп росту да ўзроўню адпаведнага перыяду 2017 года склаў 121,2%. Удзельная вага ўласных даходаў у бюджэце ў справаздачным перыядзе склала 57%.

Асноўная ўдзельная вага падаткавых даходаў сфарміравалася за кошт падаходнага падатку (яго доля – 45,4%), падатку на дабаўленую вартасць (13,8%), падатку на нерухомасць (6,7%), падатку на прыбытак (9,9%), падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання (5,3%).


123_5

 

Акрамя ўласных даходаў, за справаздачны перыяд у бюджэт раёна паступіла бязвыплатных паступленняў з рэспубліканскага бюджэту ў агульнай суме 12890,7 тыс. рублёў.


123_3

Усяго за першае паўгоддзе 2018 года ў кансалідаваны бюджэт Навагрудскага раёна паступіла даходаў у суме 29984,8 тыс. рублёў, або 100,2% ад удакладненага плана на паўгоддзе і 53,7% ад плана на год.

Выдаткі бюджэту склалі 28285,5 тыс. руб­лёў.


123_1

Як заўсёды, ільвіная доля выдаткаў – 78,2% – пайшла на фінансаванне сацыяльнай сферы. Як адзначыла начальнік фінансавага аддзела, у гэтай сітуацыі можа дапамагчы далейшае развіццё пазабюджэтнай дзейнасці. У дадзеным накірунку добрыя вынікі паказвае адукацыя, ахова здароўя. У першым паўгоддзі добра спрацавала і культура, якую раней усё больш крытыкавалі за недабор сродкаў ад платных паслуг. А вось сферы фізкультуры і спорту трэба добра падумаць над развіццём платных паслуг. Асаблівая ўвага – на аптымізацыю выдаткаў.

У ходзе сумеснага пасяджэння райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў былі абмеркаваны і іншыя накірункі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў першым паўгоддзі 2018 года. Па кожным з пытанняў прыняты адпаведныя рашэнні.

Па матэрыялах райвыканкама падрыхтавала Алена Ермакова, «НЖ»

Стоит почитать:

Выездная коллегия Комитета государственного контроля Гродненской области прошла в Новогрудке

Па-гаспадарску – да ўсяго. Старшыня Навагрудскага райвыканкама правёў чарговую «прамую линию»

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку бягучага года мы ўсё часцей звяртаем увагу на пераменлівы характар надвор’я, які прынёс нямала непрыемнасцей, асабліва ў сферы сельскай гаспадаркі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика