Крадзеж… у бальнічнай палаце
17.08.2018
—
Разное
|
![]() На бягучым тыдні зафіксаваны крадзеж грашовых сродкаў – 40 рублёў і 20 долараў, які адбыўся ў бальнічнай палаце. Злодзей – а ім аказалася цяжарная жанчына – непрыкметна пацягнула кашалёк з грашыма, які знаходзіўся ў тумбачцы другой жанчыны, якая таксама знаходзіцца ў палаце. Украла грошы – і пайшла іх траціць: 40 рублёў патраціла, 20 долараў паспелі забраць у зладзейкі.
Вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справе. Карыстаючыся выпадкам, хачу ў чарговы раз звярнуць увагу: больш за палову ад усіх крадзяжоў, якія зарэгістраваны ў 2018-м годзе на тэрыторыі нашага раёна, адбываліся шляхам свабоднага доступу, калі ў злодзея не было ніякіх перашкод, каб завалодаць чужой маёмасцю. Тут ёсць над чым задумацца. Хаця, канешне, чэсных людзей намнога больш, але сярод нас ёсць і такія, хто цікуе за нашымі кашалькамі і сумкамі.
Андрэй БУРДЗЬ, начальнік аддзялення крымінальнага вышуку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На бягучым тыдні зафіксаваны крадзеж грашовых сродкаў – 40 рублёў і 20 долараў
|
|