Маладзёжны экіпаж камбайнераў з “АграБаравінкі” намалаціў 500 тон збожжа
22.08.2018
—
Разное
|
Сярод камбайнерскіх экіпажаў у гаспадарках раёна працуе нямала моладзі. І яны не толькі вельмі стараюцца, але і задаюць тон у рабоце. Прыклад таму – маладзёжны экіпаж ААТ “АграБаравінка” ў складзе старшага камбайнера Кірыла Калдунова і камбайнера Сяргея Лісоўскага, якія ў мінулую пятніцу, 17-га жніўня, намалацілі 500 тон зерня. Кірыл Калдуноў не навічок на жніве – кожны год садзіцца за штурвал камбайна. Па ўсяму бачна, у дуэце з Сяргеем Лісоўскім у яго работа ладзіцца. Сяргей, які адпрацаваў некалькі гадоў у Віцебскім раёне, нядаўна вярнуўся на сваю малую радзіму і ўладкаваўся ў сельгаспрадпрыемства, дзе працаваў да тэрміновай ваеннай службы. Павіншаваць маладзёжны экіпаж з працоўнай перамогай прыехалі старшыня прафсаюзнай пярвічкі ААТ “АграБаравінка” Аляксандра Міраненка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Лідарам жніва ўручылі падарункі і падзячныя лісты. Ларыса ЗАЙЦАВА. Надрукавана ў №64 ад 21.08.2018 г. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тон у рабоце задае моладзь Сярод камбайнерскіх экіпажаў у гаспадарках раёна працуе нямала моладзі. І яны не толькі вельмі стараюцца, але і задаюць тон у рабоце....
|
|