Кореличчину посетила делегация во главе с Европейским комиссаром Витянисом Андрюкайтисом. 21.by

Кореличчину посетила делегация во главе с Европейским комиссаром Витянисом Андрюкайтисом

29.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння, 28 жніўня, у Мірскі замак завітаў Еўрапейскі камісар па пытаннях аховы здароўя і бяспецы прадуктаў харчавання Віцяніс Андрукайціс.




Дэлегацыя на чале з галоўным доктарам Еўрасаюза знаходзіцца з візітам у нашай краіне ўжо другі дзень запар. У ходзе перамоў у Мінску абмяркоўвалася супрацоўніцтва нашай краіны і Еўрапейскага саюза ў сферы санітарнага і ветэрынарнага кантролю. Таксама падчас сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі асаблівай увагай былі надзелены пытанні экспарту беларускіх прадуктаў харчавання на еўрапейскі рынак.





Перад сустрэчай у Навагрудку, дзе еўракамісару давядзецца азнаёміцца з праектам у энергетычнай сферы, які ажыццяўляецца на сродкі Еўрапейскага саюза, замежная дэлегацыя накіравалася ў гарадскі пасёлак Мір, дзе гасцям распавялі пра шматвекавую гісторыю аднаго з аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.





Для замежных гасцей правялі экскурсію, расказалі цікавыя рэчы пра старадаўнія часы і прапанавалі станцаваць пад старадаўнія мелодыі. Дарэчы, гэты сюрпрыз напрыканцы сустрэчы выклікаў шмат эмоцый:

— Гэта было нечакана, але вельмі прыемна. Шчыра жадаю вам усім поспеху, шчасця і росквіту, — падзяліўся сваімі ўражаннямі Віцяніс Андрукайціс.

Пасля экскурсіі і тэатралізаванага прадстаўлення Еўрапейскі камісар пакінуў запіс у “Кнізе ганаровых гасцей”: «Века, века, так близки и так дороги… Для всех людей из всего Мира: Миру – жить и процветать.»





Далейшый пунктам у запланавай паездцы стала Навагрудская цэнтральная раённая бальніца, пасля якой еўрапейская дэлегацыя накіравалася ў Літоўскі цэнтр адукацыі, культуры і інфармацыі ў Рымдзюнах.

Вікторыя КАСЦЮК
Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 28 жніўня, у Мірскі замак завітаў Еўрапейскі камісар па пытаннях аховы здароўя і бяспецы прадуктаў харчавання Віцяніс Андрукайціс. Дэлегацыя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика