Панажоўшчына ў віцебскім бары: двух чалавек шпіталізавалі. 21.by

Панажоўшчына ў віцебскім бары: двух чалавек шпіталізавалі

07.09.2018 17:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Непрыемна скончыўся для некалькіх віцяблянаў паход у бар у ноч з 5 на 6 верасня, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі.

Мужчына, які вярнуўся з Расіі, паклікаў двух знаёмых адзначыць сустрэчу. На тэрасе крамы "Філіпок" па Маскоўскім праспекце яны разам выпівалі. Там кампанія пазнаёмілася з людзьмі за суседнім столікам і прапанавалі выпіць разам. Дзве кампаніі выпівалі разам, але праз нейкі час у іх пачалася сварка. Канфлікт перарос ў бойку, у якой былі задзейнічаныя не толькі кулакі, ногі ды крэслы, але і нож. 

Скончылася гэта тым, што двух мужчын прывезлі ў абласную клінічную лякарню з колата-рэзанымі ранамі. Медыкі паведамілі пра здарэнне ў міліцыю. Праваахоўнікі неўзабаве высветлілі ўсіх удзельнікаў бойкі і затрымалі іх. На трох мужчын пачалі крымінальную справу за замах на забойства.

Дарэчы, у самім бары не было трывожнай кнопкі для выкліку міліцыі. Праваахоўнікі некалькі разоў рабілі прапановы па ліквідацыі прычын і ўмоваў, якія спрыяюць правапарушэнням, але ўладальнік установы кожны раз іх ігнараваў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Непрыемна скончыўся для некалькіх віцяблянаў паход у бар у ноч з 5 на 6 верасня, паведамляе прэс-служба абласной міліцыі. Мужчына, які вярнуўся з Расіі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика