Прадстаўнікі розных арганізацый города і раёна сталі ўдзельнікамі першага сплаву на байдарках па Нёмане. У агульнай колькасці ў ім прымалі ўдзел дзевятнаццаць аматараў актыўнага адпачынку: работнікі РАУС, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Стаўбцоўскага АКС, ТАА «СЖК «Налібакі», Стаўбцоўскіх электрычных сетак, райвыканкама, ФАКа. Усе сабраліся, каб паўдзельнічаць у спартыўным мерапрыемстве. Ідэя арганізаваць сплаў з’явілася пасля раённага турзлёту, які праходзіў у жніўні.
Трэба адзначыць, што арганізацыя сплаву была на высокім узроўні. Перад адплывам Андрэй Грынёк, інспектар Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах, правёў інструктаж, азнаёміў прысутных з правіламі паводзін на байдарках, эмацыянальна падтрымаў пачаткоўцаў і пажадаў поспехаў. Акрамя таго, на працягу ўсёй дыстанцыі за ўдзельнікамі плыла маторная лодка, на выпадак, калі нехта адчуе сябе дрэнна або з’явіцца неабходнасць сысці з дыстанцыі. Падчас агульнага заплыву былі зроблены два прыпынкі для адпачынку і аднаўлення сіл. Водны маршрут працягласцю 23 кіламетры пройдзены за чатыры гадзіны сорак хвілін.
Пасля ўдзельнікі засталіся на начлег у палатках на паляне турыстычнага комплексу «Высокі бераг». Спявалі песні ля вогнішча, дзяліліся ўражаннямі, эмоцыямі і проста адпачывалі ў прыемнай кампаніі пасля фізічна напружанага дня.
Арганізатары мерапрыемства выказваюць словы падзякі Яўгену Сяліцкаму, дырэктару турыстычнага комплексу «Высокі бераг», за аказанную дапамогу ў правядзенні воднага паходу і прадастаўленне інвентара. Ён асабіста кантраляваў увесь працэс, падтрымліваў і падбадзёрваў удзельнікаў.
Нагадваем, што сплаўляцца можна да прымаразкаў. Таму, калі ў вас ёсць жаданне актыўна і незабыўна правесці вольны час, то абавязкова разгледзьце такі варыянт. У фондзе турыстычнага комплексу ёсць трынаццаць двухмесных байдарак, якія можна арандаваць. Пакуль дзейнічае толькі адзін жывапісны маршрут, працягласцю пяць кіламетраў. У будучым дыстанцыю плануюць павялічыць. Зрабіце свой выбар у адрас спартыўнага і яскравага адпачынку на прыродзе!
Прадстаўнікі розных арганізацый города і раёна сталі ўдзельнікамі першага сплаву на байдарках па Нёмане. У агульнай колькасці ў ім прымалі ўдзел дзевятнаццаць...