У Оршы Mitsubishi Lancer выехаў на тратуар і наехаў на сям'ю з каляскай. 21.by

У Оршы Mitsubishi Lancer выехаў на тратуар і наехаў на сям'ю з каляскай

03.10.2018 17:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: pixabay.com

У Оршы Mitsubishi Lancer выехаў на тратуар і наехаў на сям'ю з каляскай. Жанчына і яе дзіця атрымалі цялесныя пашкоджанні, іх шпіталізавалі.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько, здарэнне адбылося 2 кастрычніка пасля 18-й гадзіны на Горацкай вуліцы. Легкавік спачатку выехаў на паласу сустрэчнага руху, а пасля апынуўся на тратуары. У той момант там знаходзілася сям'я: 25-гадовы мужчына, 20-гадовая жанчына і іх аднагадовае дзіця.

У дачыненні 37-гадовага кіроўцы распачалі крымінальную справу, артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання". Вядома, што ён быў цвярозы. Прызначаныя экспертызы, праваахоўнікі шукаюць сведкаў ДТЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: pixabay.com У Оршы Mitsubishi Lancer выехаў на тратуар і наехаў на сям'ю з каляскай. Жанчына і яе дзіця атрымалі цялесныя пашкоджанні, іх шпіталізавалі. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика