Смерць прапаршчыка з Полацка: вярнулі разбіты тэлефон, нічога не тлумачаць
05.10.2018 11:44
—
Разное
|
Што адбылося з тэлефонам Аляксея Таццяне так ніхто і не адказаў Следства прыйшло да высновы, што вайсковец Аляксей Сегадняеў, які загінуў у канцы чэрвеня ў Полацку, здзейсніў самагубства. “Прызначалі дадатковыя экспертызы, але ў крымінальнай справе адмовілі, — распавяла Еўрарадыё Таццяна Сегадняева. — Цікава, мне вярнулі разбіты тэлефон мужа, але следчыя яго не змаглі праверыць, маўляў — не ўскрылі. Тэлефон разбіты, хто яго разбіў, дзе яго знайшлі — невядома, і ніхто не ведае. Усё вельмі дзіўна. З падрабязнасцямі мяне ніхто не знаёміў, а пытанні засталіся”. Таксама жанчыне вярнулі ключы ад машыны, вайсковае пасведчанне і банкаўскую картку мужа. Таццяна дадае, што ніякіх размоваў з калегамі ці кіраўніцтвам воінскай часці, дзе служыў Аляксей, у яе не было. Трагедыя Удава вайскоўца Таццяна ў самагубства мужа не верыць. Лічыць, што ў справе засталося шмат нестыковак і пытанняў. Па яе словах, у Аляксея былі планы на жыцце: ён збіраўся прыняць удзел у восеньскім марафоне, рыхтаваў машыну да тэхагляду. Жанчына ўпэўненая, што муж ніколі не кінуў бы сваіх дзвюх дачок.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што адбылося з тэлефонам Аляксея Таццяне так ніхто і не адказаў Следства прыйшло да высновы, што вайсковец Аляксей Сегадняеў, які загінуў у канцы чэрвеня ў...
|
|