Информационный баннер со сведениями о музее-усадьбе Василя Быкова появился в деревне Селище
17.10.2018
—
Разное
|
“Васіль Быкаў, той самы вялікі пісьменнік? Ён сапраўды нарадзіўся тут, у вашым раёне?!” Такія выказванні людзей, што ўпершыню трапілі на Ушаччыну, даводзілася чуць неаднойчы. Сведчыць жа гэта пра тое, што свой багацейшы гісторыка-культурны і, адпаведна, турыстычны патэнцыял мы рэкламуем не надта эфектыўна. – Думка пра неабходнасць устаноўкі на буйной трасе непадалёк ад Бычкоў інфармацыйнага банера са звесткамі пра малую радзіму нашага знакамітага земляка нарадзілася, яшчэ калі працавала дырэктарам мясцовай школы, – расказвае ініцыятар праекта старшыня Кубліцкага сельвыканкама Марыя Васільеўна Ярмош. – Многія госці, якія да нас прыязджалі, заўважалі, што знайсці сядзібу-музей Васіля Быкава няпроста, пыталіся, як туды праехаць. Ды і сама, калі падарожнічала па Беларусі, бачыла, як добра разрэкламаваны памятныя месцы, звязаныя, напрыклад, з асобамі Адама Міцкевіча, Францішка Багушэвіча. А таму натуральна, што першым праектам, які запланавала ажыццявіць у рамках мерапрыемстваў Года малой радзімы, стала будаўніцтва білборда, прысвечанага нашаму класіку. Устанавіць яго было вырашана ў вёсцы Селішча на абочыне дарогі ля павароту на Бычкі. Аб’ект, здавалася б, невялікі, аднак шлях ад задумы да ўвасаблення аказаўся даволі няпростым. І найперш таму, што фінансаваўся праект выключна са спонсарскіх крыніц. Пры гэтым М.Ярмош падкрэслівае, што ніводны чалавек з тых, да каго яна звярнулася, не адмовіў у дапамозе. Падрыхтоўку праекта ўзяла на сябе начальнік праектна-вытворчага архітэктурна-планіровачнага бюро Вера Мікалаеўна Салачэнка. Не менш дзесяці розных эскізаў пано распрацаваў былы настаўнік інфарматыкі Плінскай школы Сяргей Захаравіч Яскевіч, якому ў рабоце над макетам дапамагаў унук Дзяніс – студэнт Беларускага дзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Вялікую па аб’ёмах і затратах работу па вырабе металічнай канструкцыі банера і двухбаковага рэкламнага шчыта зрабіла прыватнае прадпрыемства “Кват”, прадстаўнік адміністрацыі якога Вера Валер’еўна Дзямешка – сама ўраджэнка Кубліч, а таму добрую грамадскую справу падтрымала з энтузіязмам. Пасільны ўдзел у будаўнічых работах прынялі многія прадпрыемствы: так, напрыклад, Ушацкае ПМС, дырэктар якога Васіль Станіслававіч Спірчонак з’яўляецца дэпутатам райсавета па Селішчанскай акрузе, дапамагло выкапаць катлаван, ПУП “Ніксілбуд” (кіраўнік – Мікалай Мікалаевіч Бабаедаў) выдзеліла кран для ўстаноўкі білборда, дырэктар ААТ “Агра-Селішча” Уладзімір Сяргеевіч Хадан і вадзіцель пагрузчыка “Амкадор” Аляксандр Станіслававіч Войдак арганізавалі дастаўку камянёў, ПМК-66 (дырэктар – Аляксандр Лукіч Фамёнак) забяспечыла растворам. Ну а кіраўніцтва ўсімі гэтымі работамі ўзяў на сябе дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Ушацкага раёна Аляксандр Сяргеевіч Лосеў. Асабліва ж хочацца адзначыць уклад у справу дачніка з вёскі Пад’язна Андрэя Іванавіча Палтаева і старэйшыны гэтага населенага пункта Аляксандра Леанідавіча Булынка, якія выдзелілі грошы для разліку з полацкім рэкламным агенцтвам “Пэйпа”, што вырабіла пано. “Спадзяемся, што ў бліжэйшы час да кагорты ўдзельнікаў дабрачыннага праекта далучыцца і Ушацкае ДРБУ-105, якое паабяцала ўстанавіць у Селішчы і Кублічах знакі-указальнікі з інфармацыяй пра маршрут і адлегласць да сядзібы-музея, – расказвае М.Ярмош. – Такім чынам, любы падарожнік, праязджаючы па гэтай трасе, зможа даведацца пра славутасць Ушаччыны і скарэктаваць свой маршрут, зазірнуўшы ў Бычкі”. А яшчэ Марыя Васільеўна сцвярджае, што ўстаноўка білборда – гэта толькі адзін з пунктаў ажыццяўлення на тэрыторыі сельсавета міні-праекта “Маё сяло – мой клопат”, які рэалізуецца ў рамках маштабнага раённага праекта “Мая радзіма – Ушаччына”. “У нас яшчэ шмат цікавых задум, а выкананая работа паказала, што мы моцныя, калі шчыруем талакой, разам дбаем аб добрых справах”. * * * “Хацінка у Бычках – бы пласт раллі Сабой прыкрыла ў землю кінутае зерне, І толькі Богу ведама, калі Зямля ахвяру гэту верне. У дарогу доўга не збіраўся ён: Пайшоў, як быццам выканаў загад, Каб узначаліць зводны батальён Тых, хто ўжо не вернецца назад… Не вернуцца… Ды памяць на вякі Яны пакінулі, жыцця прайшоўшы шлях. Героі твораў і франтавікі Стаяць адной шарэнгай у вачах”. Гэтыя радкі Аляксандр Лосеў калісьці напісаў да адкрыцця сядзібы-музея Васіля Быкава. Адным са сваіх любімых твораў назваў Сяргей Яскевіч “Альпійскую баладу”, Вера Салачэнка прызналася, што яе моцна ўразіла аповесць “Пайсці і не вярнуцца”, а Марыя Ярмош з мноства неўміручых твораў класіка асабліва вылучае “Знак бяды”. У кожнага з нас свой Быкаў, і ўсе мы адчуваем гонар за геніяльнага земляка, што паглядае на нас з маляўнічага пано, сакавіты колер якога зліваецца з блакітам ушацкіх нябёсаў. Наталля БАГДАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Васіль Быкаў, той самы вялікі пісьменнік? Ён сапраўды нарадзіўся тут, у вашым раёне?!” Такія выказванні людзей, што ўпершыню трапілі на Ушаччыну, даводзілася... |
|