У аварыі на МКАД пашкоджаныя шэсць аўтамабіляў, пацярпелі два чалавекі
01.11.2018 11:37
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА Шэсць аўтамабіляў былі пашкоджаныя ў ДТЗ, якое адбылося ўвечары 31 кастрычніка на Мінскай кальцавой аўтадарозе, піша Каля 17.40 фура DAF ехала па МКАД з боку вуліцы Казінца ў напрамку вуліцы Кіжаватава. Пад вечар над Мінскам павіс туман, таму каля з'езду на слуцкую трасу кіроўца фуры не заўважыў аўтамабілі, якія спыніліся. Адно аўто заглухла, а тыя, што ехалі за ім, былі вымушаныя спыніцца. У іх і ўрэзалася фура: яна збіла "Рэно", а той пасунуўся наперад і ўрэзаўся ў ланцужок пярэдніх машын. Пашкоджанні атрымалі яшчэ тры аўтамабілі. Два чалавекі атрымалі траўмы, іх даставілі ў лякарню. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Шэсць аўтамабіляў былі пашкоджаныя ў ДТЗ, якое адбылося ўвечары 31 кастрычніка на Мінскай кальцавой аўтадарозе, піша tut.by са спасылкай на ДАІ ГУУС... |
|