Паэтычныя галасы Палесся прывяцiлi сустрэчу Году малой радзімы. 21.by

Паэтычныя галасы Палесся прывяцiлi сустрэчу Году малой радзімы

11.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Зінаіда Савіла, Павел Дубінец i Галіна Гаўрыловіч
У сектары краязнаўства цэнтральнай гарадской бібліятэкі прайшла творчая імпрэза «Паэтычныя галасы Палесся». Яна была прысвечана Году малой радзімы. Адметнасцю сустрэчы стала тое, што ў ёй прынялі ўдзел две паэтэсы –  Зінаіда Савіла з Беларусі і Галіна Гаўрыловіч з Украіны.

Цікава, што абодвух жанчын аб’ядноўвае не толькі захапленне творчасцю, але і малая радзіма. Так, і Зінаіда Уладзіміраўна, і Галіна Сяргееўна нарадзіліся на Палессі, у Зарачнянскім раёне Украіны. Так склалася, што Зінаіда Савіла большую частку свайго жыцця жыве ў Пінску, а Галіна Гаўрыловіч жыве і працуе ва Ўкраіне.  Галіна Сяргееўна – рэдактар аддзела інфармацыі Зарачнянскай раённай газеты «Полісся», аўтар некалькіх кніг паэзіі і прозы.

Паэтэсы распавялі пра свае жыццёвыя і творчыя шляхі, пранікнёна чыталі свае вершы. Зінаіда Савіла, напрыклад, піша і на рускай, і на ўкраінскай мовах. Нядаўна выйшаў яе першы зборнік вершаў «Я боль свою отдам ветрам». У Зінаіды Уладзіміраўны многа твораў пра сваю малую радзіму, адчуваецца, як сумуе жанчына па роднай вёсцы, земляках, бацькоўскай хаце. На мерапрыемстве гучалі таксама песні на словы Зінаіды Савіла і Галіны Гаўрыловіч.

На сустрэчы прысутнічаў яшчэ адзін госць з суседняй Украіны – пратаіерэй Павел Дубінец, настаяцель храма Параскевы Пятніцы ў вёсцы Марочнае Зарачнянскага раёна Ровенскай вобласці. Ён даўні сябар бібліятэкі, не толькі святар, але і гісторык, публіцыст, краязнаўца, чалавек, які любіць наша Палессе. Айцец Павел таксама прачытаў прысутным сваю навэлу, у якой узгадваецца Пінск.

Творчая імпрэза прайшла ў вельмі цёплай сяброўскай атмасферы. А ў завяршэнне ўдзельнікі дамовіліся часцей арганізоўваць такія сустрэчы. У наступны раз паэтычнае слова загучыць ужо на ўкраінскай зямлі.

Наталля МІЛЕЎСКАЯ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика