Адпаведнае рашэнне прыняў абласны выканаўчы камітэт.
Мяркуецца, што ў дні святочных навагодніх мерапрыемстваў павіншаваць дзяцей у інтэрнацкія ўстановы, прыёмныя і апякунскія сем’і, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, цэнтры навучання і рэабілітацыі, дзіцячыя бальніцы прыедуць кіраўнікі аблвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, абласных арганізацый, дэпутаты, старшыні райвыканкамаў.
28 снежня ў Маладзечанскім Палацы культуры адбудзецца абласное дабрачыннае свята, на якім дзяцей чакаюць адмысловая забаўляльная праграма і навагоднія падарункі. Такога кшталту мерапрыемствы пройдуць у кожным райцэнтры і ў Жодзіне.
Арганізацыйны камітэт па правядзенню абласнога навагодняга свята ў Маладзечне ўзначаліў намеснік старшыні аблвыканкама Іван Маркевіч.