Набліжаецца 100-годдзе БССР – значная дата ў нашай гісторыі. Аб тым, як праходзіла ўтварэнне і станаўленне беларускай дзяржаўнасці на нашай зямлі, нагадаем у цыкле артыкулаў на гэту тэму.
Некалькі гадоў пасля грамадзянскай вайны Дрысенскі павет наогул не ўваходзіў у БССР. 3 15 сакавіка 1919 г. значная частка тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і Дрысенскі павет, былі перададзены РСФСР. I толькі 17 ліпеня 1924 г. у выніку новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу быў утвораны Дрысенскі раён у Полацкай акрузе, у які ўвайшлі 7 сельсаветаў: Бялькоўшчынскі, Бігосаўскі, Велікаплейкаўскі, Дрысенскі, Маліноўскі, Расіцкі, Сар’янскі.
Як адзначалася ў дакладзе Дрысенскага раённага вы-канаўчага камітэта за 1924 г., «Задача укрупнения бывшей Дриссенской волости за счет соседних оказалась невозможной вследствие неудачного географического положения ее центра г. Дриссы на краю, а именно на реке Западной Двине при границе с Польшей. Если бы продвинули границы образуемого района до местечек Кохановичи, Волынцы и дальше, то чрезмерно растянули бы территорию в ущерб интересам населения, затруднив его связь с административным центром г. Дриссой… Та часть Семёновской волости, которая вклинивалась в Дриссенскую, вошла в состав Дриссенского района и, наоборот, части Дриссенской волости, прилегающие к местечку Волынцы, включены в состав Волынецкого», які быў ўтвораны таксама 17 ліпеня 1924 г.
У далейшым тэрыторыя раёна неаднаразова мянялася ў сувязі з узнікненнем альбо ліквідацыяй іншых раёнаў у межах Полацкай акругі.
На даволі працяглы час, з 3 ліпеня 1925 г., г. Дрыса мела статус мястэчка, і толькі з 27 верасня 1938 г. зноў стала лічыцца горадам. У сувязі з увядзеннем пастановай прэзідыума ЦВК БССР ад 20 лютага 1938 г. на тэрыторыі БССР абласнога падзелу Дрысенскі раён увайшоў у Віцебскую вобласць.
Да раянавання ў Дрысенскай воласці налічвалася 23142 чалавекі, пасля адмі-ністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання — 23 549 чалавек. 3 іх 87 % складалі сельскае і 13 % гарадское насельніцтва.
Гарадское насельніцтва па роду заняткаў дзялілася на гандляроў, саматужшкаў, рамеснікаў, служачых, рамізнікаў, чорнарабочых і земляробаў, якія апрацоўвалі гарадскія палявыя і агародныя землі.
Па перапісе насельніцтва 1925 г. у раёне пражывала: беларусаў — 20 838 чалавек альбо 88,5 %, яўрэяў — 1947 чалавек (8 %), рускіх — 485 чалавек (2,1 %), палякаў — 142 чалавекі (0,6 %), латышоў — 98 чалавек (0,4 %), украінцаў — 14 чалавек (0,1 %), немцаў — 14 чалавек (0,1 %), іншых — 28 чалавек (0,2 %).
З кнігі «Памяць».
> Набліжаецца 100-годдзе БССР – значная дата ў нашай гісторыі. Аб тым, як праходзіла ўтварэнне і станаўленне беларускай дзяржаўнасці на нашай зямлі, нагадаем у цыкле...