Узнагароджванні. 21.by

Узнагароджванні

06.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_0938 (Копировать)

6 снежня падчас чарговай рабочай планёркі ў вялікай зале райвыканкама кіраўнік раёна Дзмітрый Міхайлавіч Ламака ўручыў дыплом Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя настаўніцы біялогіі Радзюкоўскай базавай школы Ніне Пятроўне Талапіла за 1-е месца ў абласным этапе конкурсу на лепшага грамадскага эколага, а таксама дыплом Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь за 1-е месца ў рэспубліканскім конкурсе на лепшага грамадскага эколага у 2018 годзе.

Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раеннага выканаўчага камітэта ўзнагароджана нанатарыус Віцебскай натарыяльнай акругі, якая працуе ў натарыяльнай канторы Шаркаўшчынскага  раёна Жанна Генадзьеўна Сініца за шматгадовую добрасумленную працу ў органах натарыята Рэспублікі Беларусь, значны ўклад у аказанне высокакваліфікаванай юрыдычнай дапамогі насельніцтву раёна.

Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раеннага выканаўчага камітэта ўзнагароджана сакратар судовага пасяджэння суда Шаркаўшчынскага раёна  Алена Леанідаўна Майсяёнак за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з прафесійным святам – Днём юрыста.

Падзякай старшыні райвыканкама  ўзнагароджана бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі – філіяла дзяржаўнай установы культуры “Шаркаўшчынская цэнтральная бібліятэчная сістэма” Людміла Аляксандраўна Казіцкая за шматгадовую добрасумленную працу, папулярызацыю дзіцячай літаратуры і чытання, развіццё творчага патэнцыялу падрастаючага пакалення.

Алена АНАНІЧ.

IMG_0929 (Копировать) IMG_0933 (Копировать) IMG_0943 (Копировать) IMG_0947 (Копировать) IMG_0951 (Копировать) IMG_0953 (Копировать)

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика