Доска почета Шумилинского района: Виктория Галузо
13.12.2018
—
Разное
|
Вікторыя Эдуардаўна Галуза добра памятае сход працоўнага калектыву ААТ “Вежа”, калі яе, аператара лініі разліву, прапанавалі на раённую Дошку гонару. З чатырох прэтэндэнтаў пераважная большасць галасоў была аддадзена за Вікторыю. Чаму?
На гэта пытанне адказаў намеснік дырэктара прадпрыемства Леанід Гаўрыленка: “Вікторыя Галуза працуе ў нас больш за дваццаць гадоў. За гэты перыяд ніколі не падвяла ні прадпрыемства, ні калег, ні кіраўніцтва. Працуе заўсёды на сумленне. Уважлівая, адказная, добразычлівая – вось на такіх людзях і трымаецца завод. Да таго ж, сваю вернасць “Вежы” даказала часам: не пайшла шукаць лепшай долі ў час крызісу, не пабаялася цяжкасцей, калі ў свой час працавалі ў тры змены, калі, бывала, трэба было рупіцца і ў выхадныя. Таму давяраем нашай Вікторыі Эдуардаўне, паважаем і цэнім яе”.
Давер калектыву жанчына прыняла як абавязковае. Трэба, значыць, трэба. Хаця, як потым сама прызналася, яна чалавек сціплы і не любіць публічнасці.
Мы сустрэліся з Вікторыяй Галузай на яе працоўным месцы. Адно задавальненне гля-дзець, як яна працуе на этыкетарнай машыне – лёгка і спрытна. Але падчас гутаркі з работнікамі прадпрыемства мы высветлілі, што гэта адзін з самых цяжкіх участкаў. Тут патрэбны спрыт, уменне, вынослівасць фізічная і маральная. Жанчына працавала ў адным рытме з канвеерам. Уся прадукцыя праходзіла праз яе рукі – на кожную з бутэлек яна наклейвала этыкетку і акцызную марку. Рабіла гэта роўна і акуратна. Трэба быць заўсёды на вышыні, каб заўжды заказвалі прадукцыю “Вежы”. Вікторыя кажа, што ў яе быў добры настаўнік – кантралёр харчовай прадукцыі Валянціна Ягораўна Кухарэнка.
Калегі ахарактарызавалі Вікторыю Галузу як добрую сяброўку, адказную працаўніцу, шчырага чалавекі, клапатлівую маці, добрую гаспадыню. Яна паспявае займацца і грамадскай дзейнасцю. Як аднаго з самых актыўных работ-нікаў, яе нядаўна выбралі ў склад прафсаюзнага актыву. Цяпер Вікторыя адказвае за спартыўна-аздараўленчую работу прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Вежа”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №97 ад 14.12.2018 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вернасць “Вежы” даказала часам Вікторыя Эдуардаўна Галуза добра памятае сход працоўнага калектыву ААТ “Вежа”, калі яе, аператара лініі разліву, прапанавалі на...
|
|