Над рэалізацыяй праекта “Лясная прыгажуня” цэлы год працавалі выхаванцы Асінаўшчызненскіх яслей-сада-пачатковая школа. 21.by

Над рэалізацыяй праекта “Лясная прыгажуня” цэлы год працавалі выхаванцы Асінаўшчызненскіх яслей-сада-пачатковая школа

20.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пацягу 2018 года выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад-пачатковая школа” працавалі над рэалізацыяй праекта “Лясная прыгажуня”.

IMG-a99942cda7740a5d388b010a3b4b2eb0-V.jpg

Выбралі елку аб’ектам даследчай работы таму, што яна з’яўляецца дзіўным прыродным дарам, які трэба берагчы і рацыянальна выкарыстоўваць. Актуальнай стала мэта – прыцягненне ўвагі дзяцей да праблемы захавання іглічных дрэў, асабліва перад навагоднімі і каляднымі святамі, якія немагчымы без прысутнасці зялёнай прыгажуні.

Маленькія даследчыкі і іх бацькі так пранікліся да лёсу навагодняй елачкі, што арганізавалі выставу творчых  работ “Ёлка сваімі рукамі”, стварылі зборнік экалачічных казак, загадак, сабралі пазнавальны матэрыял аб лясной прыгажуні і карысці, якую яна прыносіць людзям і свайму прыроднаму згуртаванню. А для таго, каб навучыць і іншых гуманна ставіцца да жыцця елкі, арганізавалі акцыю “Елачка, жыві!” да якой далучылі амаль усіх навучэнцаў установы, іх бацькоў  і жыхароў аграгарадка Асінаўшчызна.

IMG-7ef54f1bb231c468513d117d41e83c18-V.jpg

Спадзяёмся, што наша праца была плённай, і, хоць невялікая частка ялінак будзе працягваць расці і жыць у надыходзячым 2019 годзе.

Не губіце лясных прыгажунь, зберажыце ім жыццё!

SAM_0820.JPG

Святлана ЦЫБОЎСКАЯ, выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пацягу 2018 года выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика