Люстрадзён на сёньня. 21.by

Люстрадзён на сёньня

21.12.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Люстрадзён на сёньня

21 снежня 1908 г. у Ваўкавыску нарадзілася савецкая тэатральная акторка, Народная артыстка Казахскай ССР (1955) Любоў Якаўлеўна МАЙЗЕЛЬ.

Тэатральную адукацыю атрымала ў студыі харкаўскага Тэатра Пралеткульта. У перыяд з 1925 па 1928 гг. працавала ў гэтым тэатры. У перыяд з 1930 па 1935 гг. — у ленінградскім Тэатры Пралеткульта. Пачынаючы з 1935 г. каля 40 гадоў працавала ў Алма-Ацінскім рускім тэатры драмы. Муж — савецкі тэатральны акцёр, рэжысёр, педагог, заслужаны артыст Казахскай ССР Віктар Дз’якаў.

У рэпертуары Майзель ролі ў п’есах А. Астроўскага — Кабаніха («Навальніца», 1938), Агудалава («Беспасажніца», 1948), Мурзавецкая («Ваўкі і авечкі», 1964), М. Горкага — Меланья («Ягор Булычоў і іншыя», 1951), у спектаклях па творах Ф.М. Дастаеўскага — Бубнова («Прыніжаныя і абражаныя», 1956), Абноскіна («Сяло Сцяпанчыкава і яго насельнікі», 1971), у савецкіх п’есах — маёр Грэч («Так і будзе» К.М. Сіманава, 1945), мадам Ксідзіас («Інтэрвенцыя» Л.І. Славіна, 1948), Дунька («Любоў Яравая» К.А. Трэнева, 1952), у п’есах замежных аўтараў — місіс Старкуэдар («Крадзеж» Дж. Лондана, 1955), Ліна Розэ («Фізікі» Ф. Дзюррэнматта, 1966) і інш. Асабліва атрымліваліся ў Майзель вострахарактарныя ролі.

Памерла 25 жніўня 1978 года ў Алма–Аце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 снежня 1908 г. у Ваўкавыску нарадзілася савецкая тэатральная акторка, Народная артыстка Казахскай ССР (1955) Любоў Якаўлеўна МАЙЗЕЛЬ. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика