Дом у Магнітагорску, дзе адбыўся выбух, цалкам рассяляць не будуць. 21.by

Дом у Магнітагорску, дзе адбыўся выбух, цалкам рассяляць не будуць

06.01.2019 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: AFP

Дом у расійскім Магнітагорску, дзе адбыўся моцны выбух, будзе раздзелены на два асобныя будынкі. Цалкам яго рассяляць не плануюць. Як піша meduza.io, плануецца знесці 7 і 8 пад’езд дома, дзе раніцай 31 снежня, як мяркуецца, узарваўся бытавы газ. Падрыхтоўка да дэмантажу ўжо распачалася.

На час дэмантажу часова адселяць жыхароў 5 і 6 пад’ездаў. Затым будынак зноў правераць і пасля гэтага прымуць рашэнне пра далейшы лёс пабудовы.

Усяго ў дзевяціпавярховіку, дзе абрынуліся два пад’езды, было 12 пад’ездаў. 6 студзеня ў пад’ездах з 1 па 4 і з 9 па 12 запусцілі ліфты, спыненыя пасля выбуху.

Бытавы газ узарваўся ў 7 пад’ездзе. Загінула 39 чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: AFP Дом у расійскім Магнітагорску, дзе адбыўся моцны выбух, будзе раздзелены на два асобныя будынкі. Цалкам яго рассяляць не плануюць. Як піша meduza.io, плануецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика