Вопрос самозаготовки дров – наиболее волнующий жителей глубинки. 21.by

Вопрос самозаготовки дров – наиболее волнующий жителей глубинки

09.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытанне саманарыхтоўкі дроў – з разраду тых, што найбольш хвалююць жыхароў беларускай глыбінкі. “Гэта было традыцыяй нашых продкаў: выкапаўшы бульбу, гаспадары ў бліжэйшых лясах ды лагчынах рыхтавалі да зімы паліва. Зараз жа законным чынам зрэзаць у наваколлі сухое дрэва ці ссекчы стары куст практычна немагчыма, а ўчасткі, якія выдзяляюць для саманарыхтоўкі леснікі, нязручныя і аддаленыя…”, – выказвае меркаванне многіх землякоў старэйшына Царкавішча Аляксандр Аляксандравіч Бука. Гэтай праблемы, дарэчы, датычыўся калектыўны зварот жыхароў Вялікадолецкага сельсавета, які яны не так даўно накіравалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

Заўвагі пачуты

Па ўсім відаць, вяскоўцы не ведалі, што пытанне ўжо трапіла пад непасрэдную ўвагу заканатворцаў. 12 лістапада 2018 года Палатай прадстаўнікоў быў прыняты праект новага Закона “Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб раслінным свеце”. Ён ужо адобраны Саветам Рэспублікі і Канстытуцыйным судом і чакае рэзалюцыі Прэзідэнта.

Трэба сказаць, што па тэме саманарыхтоўкі дроў ушачане звярталіся і да Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанкі падчас асабістых прыёмаў, якія ён праводзіў мінулай восенню і зімой. Наш дэпутат згадзіўся з тым, што заканадаўства патрабуе ўдасканалення, і паабяцаў ініцыіраваць разгляд пытання ў Парламенце. Для дэталёвага вывучэння праблемы Уладзімір Паўлавіч нават накіраваў у наш раён спецыяльную камісію. Такім чынам можна канстатаваць, што меркаванні ўшачан былі ўлічаны пры падрыхтоўцы праекта.

Не падрыхтавалі “сані”

Разам з тым, закон уступіць у сілу толькі праз некалькі месяцаў, таму гэты зімовы сезон давядзецца жыць па старых правілах. Як найбольш танна забяспечыць сябе дровамі сёлета, і што ў гэтым плане зменіцца пасля новаўвядзенняў – пра гэта ішла гаворка на сустрэчы вялікадальчан з прадстаўнікамі зацікаўленых раённых службаў, якая была наладжана ў Доме культуры аграгарадка.

Як зазначыў прадстаўнік райсельгасхарча С.А.Белагрыўцаў, праблемы з саманарыхтоўкай дроў у гэтым рэгіёне ў многім узніклі з-за таго, што мясцовае сельгаспрадпрыемства не аформіла неабходныя дакументы. У гэтай сувязі Сяргей Аляксандравіч прывёў станоўчы прыклад суседняй гаспадаркі – ААТ “Ільюшынскі” ў свой час паклапацілася пра рэгістрацыю ўчасткаў на землях сельгаспрызначэння, дзе маецца драўнінна-куставая расліннасць (ДКР), і зараз выдае насельніцтву законныя дазволы на саманарыхтоўку.

Лясны варыянт

Аднак самым рэальным варыянтам для жыхароў сельсавета бачыцца зварот да леснікоў. Як патлумачыў галоўны ляснічы лясгаса А.М.Апёнак, кошт на саманарыхтаваныя дровы зараз зусім сімвалічны – ад 4 да 17 капеек за кубічны метр у залежнасці ад пароды: такім чынам, прычэп паліва можна набыць усяго за рубель. Пералік месцаў, дзе маецца сухастой, ёсць у лясніцтвах і сельвыканкаме. Зразумела, што галоўная праблема тут у дастаўцы, і было б добра, каб сельгаспрадпрыемства знайшло магчымсць аказаць дапамогу з транспартам сваім былым і цяперашнім работнікам. “Як вядома, у апошні час Лясны кодэкс дазваляў нам вылучаць для саманарыхтоўкі толькі запраектаваныя ўчасткі, аднак хутка ў яго таксама будуць унесены змяненні, і мы зможам выпісваць людзям лес у любым месцы, дзе ўпала дрэва”, – паведаміў прыемную навіну А.Апёнак. Вядома ж, традыцыйна прапануюць дровы і лясгасаўцы: машына абыдзецца прыкладна ў 100-120 рублёў.

Стане прасцей

Аднак вернемся да новаўвядзенняў Закона “Аб раслінным свеце”. Як патлумачыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя М.А.Шук, калі зараз дазволена нарыхтоўка толькі на сельскагаспадарчых землях сельгаспрызначэння (ворных, пашавых, абложных, садовых і г.д.), то пасля ўступлення ў сілу новага Закона рыхтаваць дровы можна будзе на любых сельскагаспадарчых землях, зарослых ДКР – а гэта, як правіла, менавіта тыя самыя ўчасткі “за агародам”, якія найбольш прывабліваюць сялян. Для гэтага гаспадарка павінна будзе падаць уведамленне ў райвыканкам і заключыць з грамадзянінам прававы дагавор на выдаленне расліннасці. Аднак застанецца абмежаванне: высякаць такім чынам можна будзе дрэвы, дыяметр якіх на вышыні 1м 30см складае не больш 12 см. Спросціцца працэдура высечкі ДКР і на землях агульнага карыстання ў населеных пунктах. Разам з тым, не варта чакаць, што заканадаўства дазволіць выдаляць расліннасць “дзе і як захочацца” – у цывілізаваных краінах, да якіх мы сябе адносім, такое стаўленне да прыродных рэсурсаў проста недапушчальнае.

Мы зноў вернемся да гэтай тэмы і патлумачым яе больш падрабязна, калі новыя законы ўступяць у сілу. Ну а пакуль трэба выконваць цяперашнія.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пытанне саманарыхтоўкі дроў – з разраду тых, што найбольш хвалююць жыхароў беларускай глыбінкі. “Гэта было традыцыяй нашых продкаў: выкапаўшы бульбу, гаспадары...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика