У аршанскім падполлі
10.01.2019
—
Разное
|
Успомнім тых, хто легендай авеяны. Я. Крашаніннікаў («Ленінскі прызыў», № 141 (10.119), 7 кастрычніка 1966 года) Мы пачынаем друкаваць матэрыялы Я. Крашаніннікава «У аршанскім падполлі» ў літаратурнай апрацоўцы журналіста Л. Сузіна. У іх многія чытачы сустрэнуцца са сваімі роднымі і блізкімі, даведаюцца аб іх подзвігах у стычцы з фашыстамі. Прайшло 20 з лішнім год, як закончылася Вялікая Айчынная вайна. Страшэннай крывавай навальніцай уяўляюцца нам зараз тыя сотні і сотні дзён і начэй, патанаючых у гуле гармат і разрывах бомб, у стогнах і пакутах савецкіх людзей, што ўступілі ў смяротны паядынак з фашысцкай нечысцю. Так, у нашых калонах мы сёння недалічваемся многіх блізкіх нам людзей. Яны загінулі, ідучы ў атаку на лютага звера, у засценках гестапа, не выдаючы катам партызанскіх сакрэтаў і тайны камуністычнага падполля, яны гінулі, вырываючы з грудзей свае сэрцы, каб запаліць факел змагання ў цемры нямецкай няволі. Іменна з гэтай высакароднай мэтай працуе апошнія некалькі год пенсіянер Яўген Ніканавіч Крашаніннікаў, збіраючы звесткі аб аршанскім падполлі, вялікай партызанскай вайне ў нашым прыдняпроўскім краі. Узняты і дасканала апрацаваны сотні архіўных спраў, адбыліся сотні сустрэч з людзьмі, якія былі ўдзельнікамі барацьбы, пройдзены сотні кіламетраў па слядах гарачых баёў, тымі сцежкамі, па якіх хадзілі партызаны-заслонаўцы, падпольшчыкі. (Працяг будзе.) Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Успомнім тых, хто легендай авеяны. Я. Крашаніннікаў («Ленінскі прызыў», № 141 (10.119), 7 кастрычніка 1966 года) Мы пачынаем друкаваць матэрыялы
|
|