З мінулых выхадных на тэрыторыі раёна пануе няўстойлівае надвор’е, якое суправаджаецца ападкамі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і тэмпературай ля 0 °С. У бліжэйшы час яго характар не зменіцца.
Сёння, 15 студзеня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, невялікі снег і заходні вецер 7 — 9 метраў за секунду, пры парывах да 12. Дзённая тэмпература складзе -3…-2 °С, уначы — 4…3 градусы ніжэй за нуль.
У сераду, 16 студзеня, будзе перавалодваць пахмурнасць, у другой палове дня — невялікі снег, заходні вецер — 4 — 6 м/с. На дарозе слізка. Будзьце ўважлівымі! Удзень -5…-3 °С, ноччу слупок тэрмометра апусціцца да 2…1 градусаў марозу.
У чацвер на працягу дня метэаролагі перадаюць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і паўднёва-заходні вецер 7 — 9 м/с, пры парывах да 14. На дарозе — галаледзіца. Удзень — каля 1 градуса са знакам “+”, уначы таксама захаваецца такая тэмпература.
У пятніцу, 18 студзеня, спецыялісты абяцаюць удзень каля 0 °С і мокры снег, у другой палове дня інтэнсіўнасць ападкаў можа ўзмацніцца. Заходні вецер — 6 —8 м/с. На дарозе, па-ранейшаму, слізка. Ноччу — -5…-4 °С.
Пра надвор’е на выхадныя мы ўзгадаем у наступным матэрыяле.
“НН”.