У Браслаўскім раёне сабака справакаваў ДТЗ і дачакаўся прыезду ДАІ (фота). 21.by

У Браслаўскім раёне сабака справакаваў ДТЗ і дачакаўся прыезду ДАІ (фота)

15.01.2019 09:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


vk.com/vitebsk__jai

У Браслаўскім раёне сабака справакаваў ДТЗ і дачакаўся прыезду ДАІ. Здарэнне адбылося раніцай 14 студзеня на 21-м кіламетры аўтадарогі "Браслаў — Паставы — Мядзел". Сабака раптоўна выбег на дарогу перад аўтамабілем "УАЗ", якім кіраваў 37-гадовы жыхар Браслава. Вадзіцель затармазіў, і машына, якая страціла кіраванне, апынулася на сустрэчнай паласе руху і сутыкнулася з санямі.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, траўмы атрымаў 61-гадовы мужчына, які ехаў на санях. Яго шпіталізавалі ў Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу.

На здымках ДАІ відаць, што сабака падчас разбіральніцтва заставаўся на месцы ДТЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
vk.com/vitebsk__jai У Браслаўскім раёне сабака справакаваў ДТЗ і дачакаўся прыезду ДАІ. Здарэнне адбылося раніцай 14 студзеня на 21-м кіламетры аўтадарогі "Браслаў —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика