Прафесія ганаровая і высакародная. 21.by

Прафесія ганаровая і высакародная

21.01.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

СЁЛЕТА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь адзначае сваё 20-годдзе. Работнікі МНС змагаюцца не толькі з агнём, але і з снежнымі і ветранымі бурамі, паводкамі і многім іншым. І заўсёды ў любых непрадбачаных сітуацыях яны дэманструюць прафесіяналізм, мужнасць і камандны дух. Пра будні выратавальнікаў, дасягненні і планы на будучыню, а таксама пра абстаноўку з пажарамі на Мядзельшчыне расказвае начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, падпалкоўнік унутранай службы Андрэй КАРКОЦКІ.

— Сёння выратавальнікі-пажарныя здольны выконваць увесь спектр работ не толькі па тушэнні пажараў, але і па выратаванні людзей у розных надзвычайных сітуацыях: на вадзе, пры ліквідацыі аварый на транспарце, пры ўборцы аварыйных дрэў і ў многіх іншых выпадках. Іх прафесія ганаровая і высакародная. Скажу, што нашы супрацоўнікі кругласутачна знаходзяцца ў баявой гатоўнасці.
— Без статыстыкі нават напярэдадні свята не абысціся. Чаго ўдалося дасягнуць у мінулым годзе ў справе прадухілення надзвычайных сітуацый?
— Летась на тэрыторыі раёна адбылося 36 пажараў. Агнём знішчана 8 хлявоў, пашкоджана 20 жылых дамоў, 13 прыватных хлявоў і дзве грамадскія пабудовы. Павялічылася колькасць пажараў на тэрыторыях Крывіцкага, Будслаўскага, Княгінінскага сельсаветаў і ў горадзе Мядзел. У агні загінулі два чалавекі (у 2017 годзе — 5). Прычыны пажараў розныя: парушэнне правілаў эксплуатацыі і ўстройства печаў — 10, правілаў эксплуатацыі, мантажу і ўстройства электрасетак і электраабсталявання — 6,
неасцярожнае абыходжанне з агнём — 11, свавольства дзяцей з агнём — 3, падпальванне — 2, іншыя прычыны — 1 пажар.
— Андрэй Анатольевіч, якая «супрацьпажарная» работа праводзіцца з насельніцтвам?
— Работнікамі аддзела праверана больш за 10 тысяч домаўладанняў (кватэр) грамадзян, праведзены інструктаж па пытаннях пажарнай бяспекі з 14 тысячамі чалавек. Пры гэтым асноўныя намаганні былі накіраваны на абследаванне мнагадзетных сем’яў, сем’яў, у якіх дзеці прызнаныя ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян. Праведзены 432 гутаркі ў працоўных калектывах, 295 сельскіх сходаў…
На базе ДУА «Яслі-сад №3 г. Мядзела» і ДУА «Крывіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» створаны іміджавыя гульнявыя пляцоўкі. Варта адзначыць і актыўную пазіцыю кіраўніцтва і працоўнага калектыву ДУА «Нарацкая сярэдняя школа №2», дзе летась завершана работа па абсталяванні класа бяспекі жыццядзейнасці.
— Вашы пажаданні падначаленым, калегам…
— Выратаванне чалавечага жыцця — адказная, складаная і вельмі рызыкоўная работа, якая патрабуе высокай кваліфікацыі, ініцыятыўнасці, мужнасці. І ў той жа час гэта ганаровая і высакародная прафесія, якая заслугоўвае вялікай павагі. Таму, паважаныя супрацоўнікі і ветэраны пажарнай службы, жадаю вам моцнага здароўя, цвёрдасці духа, і прафесійнага самаўдасканальвання. Шчасця, міру і дабрыні вам і вашым сем’ям!

І. КАРАПЕЦЯН.
Інспектар групы прапаганды
і навучання раённага аддзела
па надзвычайных сітуацыях,
старшы лейтэнант унутранай службы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СЁЛЕТА Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь адзначае сваё 20-годдзе. Работнікі МНС змагаюцца не толькі з агнём, але і з снежнымі і ветранымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика