Гродзенец пакрыўдзіўся, што яго не пусцілі ў госці, і "замініраваў" суседзяў. 21.by

Гродзенец пакрыўдзіўся, што яго не пусцілі ў госці, і "замініраваў" суседзяў

23.01.2019 12:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

60-гадовы гродзенец затэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што яго суседзі з дома па вуліцы Малышчынскай хочуць падарваць кватэру. У далейшай размове з міліцыяй ён паведаміў, што падарве сябе самога, піша uvd.grodno.by.

Міліцыянты, якія выбылі на месца здарэння, затрымалі мужчыну. Ні ў яго кватэры, ні яшчэ ў дзвюх кватэрах гэтага ж пад'езда выбуховых прыстасаванняў не знайшлі. Эвакуацыя жыхароў дома не спатрэбілася.

Выявілася, што мужчына хацеў зайсці ў госці да суседзяў, але тыя не адчынілі яму дзверы. Тады ён вырашыў ім адпомсціць і затэлефанаваць у міліцыю з заведама ілжывым паведамленнем. Але гродзенец быў настолькі п'яны, што пераблытаў нумар іх кватэры з жыллём іншага суседа. 

На мужчыну пачалі крымінальную справу. Раней гродзенец ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 60-гадовы гродзенец затэлефанаваў у міліцыю і заявіў, што яго суседзі з дома па вуліцы Малышчынскай хочуць падарваць кватэру. У далейшай размове з міліцыяй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика