На пенсіянерку з той-тэр'ерам у Полацку напаў ратвейлер. 21.by

На пенсіянерку з той-тэр'ерам у Полацку напаў ратвейлер

29.01.2019 12:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ратвейлер / pixabay.com

У полацкую міліцыю затэлефанаваў відавочца, які паведаміў, што ў раёне дома №5 па вуліцы Кастрычніцкай вялікі сабака без нашыйніка і напысніка, падобны да ратвейлера, напаў на жанчыну, якая выгульвала на павадку той-тэр'ера. Нарад Дэпартамента аховы на месцы здарэння пабачыў, што сабака працягвае паводзіцца агрэсіўна і кідаецца на мінакоў, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян. Тады міліцыянты застрэлілі жывёлу з табельнай зброі, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

73-гадовая жанчына пры нападзе ратвейлера не пацярпела, але звярнулася да медыкаў з-за перажытага стрэсу. А вось яе той-тэр'ер ад атрыманых ран загінуў на месцы. 

Полацкі РАУС праводзіць праверку і шукае гаспадара сабакі, які напаў на навакольных.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ратвейлер / pixabay.com У полацкую міліцыю затэлефанаваў відавочца, які паведаміў, што ў раёне дома №5 па вуліцы Кастрычніцкай вялікі сабака без нашыйніка і напысніка,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика