Почтальона Майю Пятница с нетерпением всегда ждут во многих точках Ушаччины. 21.by

Почтальона Майю Пятница с нетерпением всегда ждут во многих точках Ушаччины

01.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэтую абаяльную жанчыну нам давялося сустрэць у вёсцы Загор’е. Пра тое, што яна знаходзіцца “пры выкананні”, падказваў тоўсты стос газет у руках, з якім М.А.Пятніца хутка падбягала да паштовых скрыняў.
Маю Аляксандраўну ведаюць у многіх населеных пунктах Ушаччыны, куды пяць разоў на тыдзень паштальён разам з вадзіцелем прыязджае на аўтамабілі. Жанчына ж у сваю чаргу на памяць ведае прозвішчы, імёны сваіх падпісчыкаў, іх адрасы і нават перыёдыку, якую чытае кожны. І гэта не дзіўна: у адзначанай сферы М.А.Пятніца ўжо не першы год. Пэўны час працавала ў Сарочынскім аддзяленні паштовай сувязі, а пасля яго закрыцця ў кастрычніку 2018-га перайшла на мотадастаўку.

Працоўны дзень гэтага спецыяліста пачынаецца з самага ранку. Затарыўшыся свежай прэсай, таварамі першай неабходнасці, М.А.Пятніца накіроўваецца па добра вядомым маршруце, агульная працягласць якога складае ажно 197 кіламетраў. Яе чакаюць у Крыжах, Ляхах, Павуллі, Апанаскавічах і многіх іншых населеных пунктах. А завітаць трэба больш чым па 200 адрасах.

– Раней была зусім іншая колькасць кліентаў, – зазначае Мая Аляксандраўна. – У сарочынскай зоне толькі пенсій дастаўляла ажно 330. І хоць зараз у самы напружаны дзень – сераду, а таксама ў “пенсійныя” даты дамоў вяртаюся пад восем гадзін вечара, не скарджуся, работу сваю люблю. А ўлетку, калі ў вёскі прыязджаюць дачнікі, “падцягваю” ўсе паказчыкі і радуюся плюсу.

Сярод шматлікіх часопісаў і газет, якія М.А.Пятніца дастаўляе вяскоўцам, пачэснае месца займае “Патрыёт” – самае распаўсюджнае на сяле выданне, якое прыходзіць зараз амаль у 100 дамоў зоны паштальёна. Выпісваюць таксама рэспубліканскія і абласныя газеты.

Значнай папулярнасцю карыстаецца таксама дастаўка тавараў на дом. Не кожны можа дабрацца за тым жа цукрам, бытавымі прыналежнасцямі ва Ушачы ці Вяркуды, таму і просяць Маю Аляксандраўну пры сустрэчы, тэлефануюць на мабільны.

У невялікіх населеных пунктах, дзе ўсяго некалькі дамоў і жывуць пераважна людзі пенсійнага ўзросту, часам, акрамя тэлевізара, паштальён – адзіная крыніца інфармацыі. Вяскоўцы сустракаюць яе яшчэ на вуліцы, цікавяцца, што новага адбылося ў раёне, пра што надрукавана ў свежых нумарах газет. Заўсёды ветлівая і ўважлівая, М.А.Пятніца раскажа навіны, спытаецца пра здароўе і абавязкова падорыць цёплую ўсмешку, якая ёй вельмі да твару.

– На жаль, не атрымліваецца адвесці чалавеку дастатковую колькасць часу, выслухаць, – кажа жанчына. – Паколькі трэба ехаць далей, дзе таксама чакаюць.

Цяжка паверыць, што гэтая апантаная справай жанчына паштальёнам стала амаль выпадкова. Ураджэнка Гомельшчыны на Ушаччыну прыехала 15 гадоў таму – муж Сяргей Уладзіміравіч родам з вёскі Пятніцы. Па спецыяльнасці яна швачка, аднак працавала прадаўцом, пекарам, займалася нават зваркай. У паштовае аддзяленне жыхарка Сарочына ўладкавалася толькі для таго, каб быць бліжэй да дома. І гэтая справа таксама аказалася ёй па плячы.

– Мне, як паштальёну, не трэба насіць цяжкія скрыні з таварам, хвалявацца за бяспеку ў дні выплаты пенсій, як многія думаюць, – усміхаецца Мая Аляксандраўна. – А ўсё таму, што побач ёсць надзейны памочнік і “ахова” – вадзіцель Сяргей Віктаравіч Лёля, з якім не толькі зладжана працуем, але і сябруем.

Паломак, экстрэмальных сітуацый на шляху спецыялістаў ніколі не ўзнікала, таму ніхто не застаўся без перыядычных выданняў, паштовых адпраўленняў, пісем. Для гэтай каманды рабіць жыццё вяскоўцаў крыху зручнейшым – не толькі службовы абавязак, але і вялікае задавальненне.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтую абаяльную жанчыну нам давялося сустрэць у вёсцы Загор’е. Пра тое, што яна знаходзіцца “пры выкананні”, падказваў тоўсты стос газет у руках, з якім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика