17-гадовы бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і сутыкнуўся з патрульным аўтамабілем. 21.by

17-гадовы бяспраўнік уцякаў ад ДАІ і сутыкнуўся з патрульным аўтамабілем

04.02.2019 17:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама

17-гадовы хлопец уцякаў ад ДАІ і ўчыніў аварыю з патрульным аўтамабілем. Здарэнне адбылося ўвечары 3 лютага ў Драгічынскім раёне Брэстчыны, перадае БЕЛТА.

Інспектары ДАІ, якія дзяжурылі каля адной з вёсак, звярнулі ўвагу на "Нісан". Кіроўца аўтамабіля, заўважыўшы ДАІ, раптам спыніўся і пагасіў фары, але праз некалькі хвілін зноў паехаў. Міліцыянты вырашылі спыніць аўтамабіль, але кіроўца паспрабаваў уцячы. Падчас пагоні "Нісан" на павароце сутыкнуўся з патрульным аўтамабілем, але працягнуў уцякаць. Тым не менш неўзабаве яго затрымалі. Выявілася, што за рулём машыны быў 17-гадовы юнак, які не мае права кіравання транспартнымі сродкамі.

На хлопца склалі пяць адміністрацыйных матэрыялаў: кіраванне без правоў, парушэнне правілаў эксплуатацыі транспартнага сродку, невыкананне патрабавання аб прыпыненні, эксплуатацыя або допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспартнага сродку без дамовы абавязковага страхавання, невыкананне патрабаванняў сігналаў рэгулявання дарожнага руху, парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў або іншых ПДР.

Дарэчы, летась хлопца ўжо прыцягвалі да адказнасці за кіраванне аўтамабілем без правоў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама 17-гадовы хлопец уцякаў ад ДАІ і ўчыніў аварыю з патрульным аўтамабілем. Здарэнне адбылося ўвечары 3 лютага ў Драгічынскім раёне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика