Інспектар Быхаўскага РАНС сустрэўся з выхаванцамі дзіцячага сада аграгардка Дубрава. 21.by

Інспектар Быхаўскага РАНС сустрэўся з выхаванцамі дзіцячага сада аграгардка Дубрава

05.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Яўген Дземідзенка сустрэўся з выхаванцамі дзіцячага сада аграгардка Дубрава.










У дзіцячым дашкольным узросце многія важнейшыя жыццёвыя пазнаннi, у тым ліку і элементарныя навыкі пажарнай бяспекі, прышчапляюцца на аснове гульнявой дзейнасці, дзе ў найбольшай ступені праяўляецца актыўнасць дзяцей. Навучанне супрацьпажарным правілам праводзіцца ў непарыўнай сувязі з агульным выхаваўча-адукацыйным працэсам, як падчас заняткаў, так і пры правядзенні самастойнай дзейнасці, спартыўных мерапрыемств і акцый.

За час сустрэчы пры правядзенні гутарак, тэматычных конкурсаў, віктарын і гульняў, дзеці змаглі ўспомніць нумары выкліку службы выратавання, адказаць на пытанні работніка МНС, успомніць, што такое бяспека і як паводзіць сябе ў любой надзвычайнай сітуацыі.

Не абышлося без падарункаў — удзельнікам акцыі дасталіся пазнавальныя кнігі і размалёўкі пра бяспеку.

Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю

Быхаўскага РАНС

Яўген Дземідзенка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Яўген Дземідзенка сустрэўся з выхаванцамі дзіцячага сада аграгардка Дубрава. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика