Былая настаўніца Лышчанскай школы Кацярына Мікалаеўна Корзун прымала віншаванні з 95-годдзем. 21.by

Былая настаўніца Лышчанскай школы Кацярына Мікалаеўна Корзун прымала віншаванні з 95-годдзем

06.02.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Як з 95-годдзем прымала віншаванні ад сваякоў, сяброў, калег, аднавяскоўцаў былая настаўніца Лышчанскай сярэдняй школы Кацярына Мікалаеўна Корзун карэспандэнту pinsknews.by расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Лышчанскай школы Вольга Мікалаеўна Старык.

Е.Н. Корзун
Нарадзілася Кацярына Мікалаеўна 14 студзеня 1924 года ў вёсцы Анаполле Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці. У год заканчэння Хутарской сярэдняй школы пачалася Вялікая Айчынная вайна. Дзяўчына стала партызанскай сувязной. На жаль, бацька Мікалай Паўлавіч Бандаровіч на вайне загінуў. Маці Марыя Канстанцінаўна працавала ўсё жыццё ў калгасе.

У 1945 годзе Кацярына Мікалаеўна паступіла ў Мінскае педагагічнае вучылішча, пасля заканчэння якога ў 1947 годзе была накіравана ў Лышчанскую школу, дзе і працавала да пенсіі настаўніцай пачатковых класаў. Тут жа і склалася яе асабістае жыццё: знайшла сваё каханне, стварыла сям’ю, выгадавалі разам з мужам сына і дачку. Муж Сцяпан Іванавіч працаваў у калгасе. Сын Мікалай скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, працаваў шэсць гадоў эканамістам у калгасе імя Леніна ў вёсцы Ва-лішча. Пасля доўгі час працаваў у калгасе імя Кірава (в. Лышча) намеснікам старшыні калгаса. Дачка Валянціна атрымала медыцынскую і педагагічную адукацыю. Шмат гадоў працоўнай дзейнасці аддала Пінскаму медыцынскаму каледжу. Зараз пільна сочыць за здароўем маці. У Кацярыны Мікалаеўны трое ўнукаў і шэсць праўнукаў. Дарагую маці, бабулю, прабабулю вельмі любіць і паважае сям’я.

Кацярына Мікалаеўна ўвесь свой педагагічны талент аддавала любімай рабоце. «Добрая, тактоўная, вельмі інтэлігент-ная. І настаўнікі, і вучні яе паважалі і любілі, добрым словам успамінаюць і сёння», – расказваюць калегі. За гады педагагічнай дзейнасці выхавала не адно пакаленне годных людзей. Многія яе вучні сталі выдатнымі настаўнікамі, інжынерамі, урачамі, журналістамі, навукоўцамі, проста рабочымі. Кацярына Мікалаеўна радуецца поспехам сваіх знакамітых вучняў: пісьменніка, рэдактара часопіса «Гаспадыня» Зіновія Кірылавіча Прыго-дзіча, доктара філалагічных навук Мікалая Рыгоравіча Прыгодзіча, лётчыка Аляксандра Іванавіча Прыгодзіча і іншых.

У свае 95 Кацярына Мікалаеўна з задавальненнем мае зносіны з аднавяскоўцамі, не страціла бадзёрасці духу, аптымізму і пачуцця гумару. Яна акружана клопатам блізкіх і родных людзей. Вельмі актыўная, выдатна разбіраецца ў грамад-ска-палітычным становішчы і не разумее, як можна заставацца абыякавым да па-дзей, што адбываюцца ў роднай краіне. Яе жыццёвая пазіцыя да гэтага часу з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас.

Кацярына Мікалаеўна – пастаянны падпісчык і чытач газеты «Палеская праўда».

Дарагая Кацярына Мікалаеўна! Жадаем Вам здароўя, каб Вы заўсёды былі акружаныя ўвагай і любоўю родных, блізкіх і ўсіх вучняў, якім Вы дарылі сваю ўвагу і клопат, няхай за гарызонтам застаюцца непагадзь і жыццёвыя нягоды. Хай ясным і светлым будзе кожны дзянёк. Сонечных Вам ранкаў і цёплых зорных ночак.

 

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика