Пётр Пашкевіч. Адзін запіс у працоўнай кніжцы
18.02.2019
—
Разное
|
Пётр Пашкевіч – чалавек жыццярадасны, з усмешкай на твары. Такім, напэўна, і павінен быць вадзіцель аўтобуса. За яго плячыма - 45 гадоў жыцця, аддадзенага аўтапарку. Як прыйшоў сюды пасля арміі, так і прыкіпеў да гэтай арганізацыі, калектыву. Спачатку быў вадзіцелем грузавога аўтамабіля, яму даверылі бартавы “ГАЗон”, вазіў розныя грузы.
Ёсць аб чым пагаварыць вадзіцелям аўтобусаў Пятру ПАШКЕВІЧУ і Аляксандру ЛЯХУ. Потым працаваў на ЗІЛе, МАЗе, аб’ездзіў не толькі ўвесь раён, але і Беларусь, былі далёкія камандзіроўкі ў Расію, аж за Урал, дастаўляў туды будаўнічыя матэрыялы. Ад аўтапарка дзве пяцігодкі адпрацаваў на “Смаргоньсілікатабетоне”. Тады гэта прадпрыемства разбудоўвалася, былі вялікія аб’ёмы работ, таму працаваць даводзілася круглыя суткі.
Прафесію вадзіцеля не назавеш лёгкай. Трэба быць уважлівым на дарозе, каб не трапіць у непрыемную сітуацыю. Ды і тэхніка калі-нікалі можа псавацца. Таму неабходна разбірацца ў ёй, каб у палявых умовах адрамантаваць і паехаць далей, да месца прызначэння, дзе чакае неабходны груз. А ён можа быць розным. Калі металічныя трубы ці бярвенне не сапсуюцца, працяглы час знаходзячыся ў дарозе, то харчовыя прадукты трэба даставіць як мага хутчэй. На аўтобусе Пётр Пашкевіч адпрацаваў 25 гадоў, ездзіў па прыгарадных маршрутах. Як сказаў сам, не шкадуе, што стаў вадзіцелем. Яму падабаецца гэта работа. Шмат пабачыў, пабываў у розных мясцінах, паглядзеў, як жывуць людзі.
Пятра Пашкевіча паважаюць у калектыве, цэніць кіраўніцтва аўтапарка. Усё гэта ён заслужыў шматгадовай, добрасумленнай, стараннай працай. З’яўляецца вадзіцелем 1 класа, узнагароджаны нагрудным знакам “За безаварыйную работу”, шматлікімі граматамі. І хаця Пётр Браніслававіч 45 гадоў за рулём, але родныя ўсё роўна хвалююцца і чакаюць яго дамоў. Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пётр Пашкевіч – чалавек жыццярадасны, з усмешкай на твары. Такім, напэўна, і павінен быць вадзіцель аўтобуса. За яго плячыма - 45 гадоў жыцця, аддадзенага аўтапарку....
|
|