Праваслаўныя вернікі ў мінулую нядзелю прасілі адзін у другога прабачэння - адзначалі даравальную нядзелю (прощенное воскресенье). Гэта значыць, што закончыўся Масленічны тыдзень і пачынаецца Вялікі пост. І пакуль ён не пачаўся, Іўеўшчына адзначала Масленіцу.
Масленічны тыдзень адвеку ўключае ў сябе адныя і тыя ж этапы: Вузкая Масленіца і Шырокая Масленіца. І кожнаму этапу адпавядаюць свае традыцыі. Вузкі Масленічны тыдзень доўжыцца тры дні: з панядзелка па сераду ўключна. Першыя тры дні працаваць не забараняецца. З наступленнем чацвярга ўся праца супынялася: пачынаўся Шырокі Масленічны тыдзень. Кожнаму масленічнаму дню людзі далі сваю ўнікальную назву. Панядзелак Масленічнага тыдзя - Сустрэча. Тыдзень пачынаўся з вырабу саламянай лялькі "Масленіцы". Яе прыбіралі і ставілі на ўзвышшы, а затымі спявалі заклікальныя песні. У гэты ж дзень рыхтавалі месцы народнага гуляння. Гаспадыні пачыналі рыхтаваць святочныя пачастункі: бліны, пірагі, калачы і наліўкі.
Калі масленічны стол быў гатовы, пачыналі клікаць масленічны аўторак. У гэты дзень моладзь пачынала аказваць адзін аднаму асаблівую ўвагу. Гэта быў дзень для пошуку пары. Моладзь каталася на горках, гуляла ў розныя гульні-забавы. Дзяўчаты дэманстравалі абраннікам свае гаспадарчыя навыкі, частавалі іх святочнымі стравамі. Серада - Ласаўка (лакомка). У гэты дзень прынята было хадзіць да цёшчы на бліны. Чацвер - Разгул, пачатак шырокіх народных гулянняў. Усе работы сціхалі. Вуліцы запаўняліся людзьмі, якія весяліліся. Гучалі песні, смех і перазвон бразготак, якія звінелі на шыях коней, запрэжаных у сані. Скамарохі весялілі люд. Хлопцы цешыліся кулачнымі баямі і забавамі.
Пятніца - Цёшчыны вячоркі. У гэты дзень наступала чарга зяця частаваць цёшчу блінамі. Субота - Залоўкіны пасядзелкі.
Нядзеля - Праводзіны Масленіцы. Здаўна Масленічны тыдзень сімвалізаваў адраджэнне жыцця. Круглы блін - сонца - галоўны сімвал жыцця.
У Іўі таксама шырока і святочна праводзілі Масленіцу, гукалі Вясну, праганялі Зіму. Ды, зрэшты, што яе праганяць. Яе даўно ўжо, як бы, і няма. Яшчэ спрабуе яна пасыпаць снегу, сіверам падзьмуць. Ды толькі няма з таго аніякага толку. Толькі што не дае канчаткова сонейку выйсці ды цяплу зямлю сагрэць.
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
- Нажмите для просмотра! Нажмите для просмотра!
Вось і сабраліся на пляцоўцы ля Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу самыя таленавітыя, самыя здольныя, самыя вясёлыя работнікі культуры, каб дапамагчы Вясне здабыць свае правы. Вясной аддавалі вырабы выставы народнай творчасці "Фарбы роднага краю", выставы "Масленічныя пачастункі", якія ладзілі ўсе ўстановы культуры раёна.
Частаваўся і грэўся народ блінамі, глінтвейнам, юшкай. А яшчэ грэла душы і сэрцы вялікая канцэртная праграма, у якой прынялі ўдзел найлепшыя творчыя калектывы Іўеўшчыны: фальклорны калектыў "Вечарынка", народны ансамбль "Спадчына", ансамбль "Варажэя", народны ансамбль народнай песні "Даўніна", творчыя госці з Трабаў, Ліпнішак, лепшыя артысты Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу з Морынскай, Дайлідскай, Бакштаўскай устаноў культуры… Наогул, усе зоркі завіталі на такое шыкоўнае свята.
А яшчэ праз усё Іўе, з-за возера прыйшло цэлае шэсце. Прыйшла Масленіца ў суправаджэнні хлопцаў і дзяўчат у нацыянальных касцюмах, касцюміраваных персанажаў (Дзед, Бабка, Унучка, Жучка, Кошка, Мышка, Рэпка, Бабы Ёжкі, Цыганы, фальклорны гурт і іншыя). Яны неслі з сабой Сонца - блін з рознакаляровымі стужкамі. Іх радасна віталі на канцэртнай пляцоўцы вядучыя свята Гаспадыня і Несцерка.
А потым пайшлі гульні-забавы. Усім было весела, цікава, цёпла ад свята, ад яднання, суадносін.
Працавалі горад майстроў, бяспройгрышная латарэя, атракцыёны і гандлёвыя рады.
Усіх іўяўчан і гасцей горада Іўе запрасіў на канцэртна-фальклорную праграму Святочны карагод.
Былі разам з іўяўчанамі, як і заўжды ў апошнія гады, артысты з Карэліцкага раёна, якія ўпрыгожваюць нашы святы сваімі талентамі.
В. ГУЛІДАВА.