Маладзечанец спрабаваў засячы знаёмага касой. 21.by

Маладзечанец спрабаваў засячы знаёмага касой

20.03.2019 12:44 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

Маладзечанскія міліцыянты затрымалі 56-гадовага жыхара вёскі Якавічы, які параніў касой свайго знаёмага. Як адзначае прэс-служба УУС Мінскага абвыканкама, хутчэй за ўсё мужчына схапіўся за касу пад уплывам алкаголю.

Паведамленне пра здарэнне паступіла ў міліцыію каля паўночы. Мясцовая жыхарка паведаміла, што знаёмы спрабаваў засячы касой яе мужа. Медыкі даставілі пацярпелага ў раённую бальніцу. Нападніка па гарачых слядах затрымалі міліцыянты. 

Інцыдэт здарыўся каля 23:40. 57-гадовы гаспадар дома і яго жонка спалі ў асобных пакоях. Дзверы ў хату былі не зачыненыя, бо яны чакалі сына. У дом зайшоў сусед і не менш за пяць разоў ударыў касой мужчыну па розных частках цела. Пацярпелы атрымаў колата-рэзаныя раны грудной клеткі, жывата, шыі і рук. Ён пачаў клікаць на дапамогу — прыбегла жонка, якая стукнула зламысніка табурэткай, а потым затэлефанавала ў міліцыю.

На момант затрымання нападнік быў п'яны. Патлумачыць матывы свайго ўчынку ён не змог. 

Паведамляецца, што мужчына нідзе не працуе, вядзе асацыяльны лад жыцця, злоўжывае алкаголем.

Яго ўзялі пад варту. За наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання мужчыну пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com Маладзечанскія міліцыянты затрымалі 56-гадовага жыхара вёскі Якавічы, які параніў касой свайго знаёмага. Як адзначае прэс-служба УУС Мінскага абвыканкама,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика