Штогод у Беларусі праводзіцца рэспубліканскі дзень прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. У Віцебскай вобласці рэгіструецца звыш 20 тысяч новых выпадкаў захворванняў за год. На Міёршчыне сітуацыястабільная.
Колькасць вядомых інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, перавышае 30. У іх ліку сіфіліс, ганарэя, трыхаманіяз, хламідыёз, мікаплазмоз, кандыдоз генітальны, урэаплазмоз, востраканечныя кандыломы, гепатыт “В” і “С”. Самая небяспечная ВІЧ-інфекцыя, адзін з асноўных шляхоў перадачы якой — палавы.
Найбольш характэрныя сімптомы ІППШ: - выдзяленні з мочаспускальнага каналу або прамой кішкі, незвычайныя выдзяленні з похвы (жаўтаватыя або тварожыстыя з пахам); - крывяністыя выдзяленні з похвы ў перыяд паміж менструацыямі;
- рэзі, сверб і паленне або дыскамфорт пры мочаспусканні, пачашчанае мочаспусканне; - болі ў вобласці жывата і паясніцы ў жанчын, у яечках у мужчын; - болевыя адчуванні падчас палавога акта; - язвачкі, бурбалкі, эрозіі на палавых органах, у вобласці задняга праходу, поласці рота; - сып на целе, палавых органах, далонях, падэшвах; - павелічэнне лімфатычных вузлоў (часцей у палавой вобласці).
Пры гэтых сімптомах, асабліва калі яны з’явіліся пасля выпадковай палавой сувязі, абавязкова неабходна звярнуцца да ўрачоў: гінеколага, уролага, дэрматавенеролага. Толькі пасля агляду і лабараторнага даследавання можна сказаць, ці ёсць інфекцыя.
У Міёрскім раёне даследаванне арганізавана на сучасным узроўні. Адабраны матэрыял дастаўляюць у абласную цэнтралізаваную лабараторыю для ПЦР-дыягностыкі ІППШ. Метад дазваляе вызначыць узбуджальніка інфекцыі ва ўзоры.
Несвоечасовае лячэнне прыводзіць да цяжкіх наступстваў і ўскладненняў — развіваюцца хранічныя запаленні мочапалавых органаў, зніжаецца патэнцыя ў мужчын, у жанчын могуць быць выкідышы, невыношванне цяжарнасці або пазаматачная цяжарнасць, бясплоддзе і нават рак палавых органаў. Самы надзейны сродак ад інфекцыі — прэзерватыў. А яшчэ — каханне і вернасць аднаму сексу- альнаму партнёру, клопат пра сваё і яго здароўе.
Калі сумняваецеся, адразу звяртайцеся да ўрача. Палавыя інфекцыі не праходзяць без лячэння. Пракансультуюць у скурна-венералагічным кабінеце раённай паліклінікі.
Фота для ілюстрацыі. Валянціна ГАЙБОВІЧ, урач-дэрматавенеролаг.
Штогод у Беларусі праводзіцца рэспубліканскі дзень прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. У Віцебскай вобласці рэгіструецца звыш 20 тысяч новых...