В Пружанском парке прогулялась свинья... Дикая
01.04.2019 15:44
—
Разное
|
Незвычайны госць з’явіўся днямі ў пружанскім парку. Ужо які дзень запар яго назіраюць у розных кропках і ваколіцах палацыкавай сядзібы. Малады дзік нахабна прыходзіць і шукае ежу пасярод дня вакол стадыёну, аднапавярховага флігелю і старой сцэны. Жыхары вуліцы Паркавай неаднаразова назіралі ягоную дзейнасць і чулі віскі. Кабан смела прахаджваецца ўздоўж паркавага плоту, рые пад дрэвамі і грэецца на сонейку. А сёння раніцой кабан зусім «страціў страх» і вольна паходжваў каля палацыка. Нашаму супрацоўніку ўдалося недалёка падыйсці да дзіка, які зусім не цураўся кантактавання. Можа ён хатні і проста збег? Але можна зрабіць выснову, і што жывёла ашалела, хоць ніякай агрэсіі яна не праявіла. Пачакаем, як пракаментуюць з’яву спецыялісты-біёлагі. Хіба наступнымі будуць зубры? Фота Сяргея Рабчука. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайны госць з’явіўся днямі ў пружанскім парку. Ужо які дзень запар яго назіраюць у розных кропках і ваколіцах палацыкавай сядзібы. Малады дзік нахабна... |
|