Прызванне — ствараць прыгажосць: 5 мая — адзначаецца Дзень друку. 21.by

Прызванне — ствараць прыгажосць: 5 мая — адзначаецца Дзень друку

05.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сёлета спаўняецца 10 гадоў, як у Нясвіжскай друкарні імя Сымона Буднага працуе аператарам электроннага набору і вёрсткі Наталля Лазюк. Адразу яна была пераплётчыцай — “адзявала” ў цвёрдыя і мяккія вокладкі разнастайныя кнігі, журналы, блакноты і іншую прадукцыю. Праз два гады прайшла курсы ў Мінску, дзе асвоіла спецыяльныя праграмы для вёрсткі і дызайну.


— Я з дзяцінства люблю працаваць з паперай, — гаворыць Наталля Яўгеньеўна. — Таму і работа пераплётчыцы мне падабалася, а дзякуючы сучасным камп’ютарным тэхналогіям нашы вырабы становяцца не толькі зручнымі для карыстання, як, напрыклад, розныя журналы, бланкі ці этыкеткі, але і па-мастацку прыгожымі, калі гэта запрашальныя білеты на ўрачыстыя мерапрыемствы — вяселлі, юбілеі і г.д., віншавальныя паштоўкі па індывідуальным заказе і многае іншае.

Сапраўды, Наталля Яўгеньеўна — чалавек творчы, з добрым мастацкім густам, у чым неаднойчы пераконвалася і рэдакцыя “НН”. Альбомы з матэрыяламі нашых журналістаў, аформленыя па яе дызайне, неаднойчы траплялі ў лік лепшых на творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

— Няма межаў для дасканаласці, — лічыць мая суразмоўца. А гэта значыць, што самыя лепшыя дасягненні ў яе рабоце яшчэ наперадзе.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета спаўняецца 10 гадоў, як у Нясвіжскай друкарні імя Сымона Буднага працуе аператарам электроннага набору і вёрсткі Наталля Лазюк. Адразу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика