У Воранаўскім раёне мужчына з рэўнасці зарэзаў сабутэльніка
07.05.2019 14:12
—
Разное
|
Вёска, дзе здарылася злачынства / УУС Гродзенскага аблвыканкама У ноч на 7 траўня медыкі Воранаўскай раённай лякарні паведамілі ў міліцыю пра смерць 25-гадовага жыхара адной з вёсак. Хлопец памёр ад нажавога ранення, Праваахоўнікі высветлілі, што кампанія знаёмых разам выпівала. Два хлопцы, 25 і 29 гадоў, пасварыліся з рэўнасці да дзяўчыны, якая была разам з імі. Яны пайшлі на вуліцу высвятляць адносіны, прычым у старэйшага быў нож. Неўзабаве іншыя ўдзельнікі застолля выйшлі на вуліцу і пабачылі, як паранены хлопец сцякае кроўю. Яны выклікалі "хуткую", але дактары не змаглі выратаваць яму жыццё. Пачатая крымінальная справа за забойства. Падазраванага затрымалі, ён прызнаецца ў зробленым. Паводле звестак міліцыі, абодва маладыя чалавекі раней судзімыя за крадзяжы і нідзе не працавалі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска, дзе здарылася злачынства / УУС Гродзенскага аблвыканкама У ноч на 7 траўня медыкі Воранаўскай раённай лякарні паведамілі ў міліцыю пра смерць 25-гадовага... |
|