Дадатковыя меры бяспекі. 21.by

Дадатковыя меры бяспекі

27.05.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дадатковыя меры бяспекі будуць рэалізаваны ў перыяд правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 мая, паведамілі ­БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Дакумент падрыхтаваны з улікам айчыннага і замежнага вопыту арганізацыі і правядзення буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў. Яго нормы накіраваны на забеспячэнне бяспекі на спартыўных арэнах, у гасцініцах і іншых аб’ектах інфраструктуры Еўрапейскіх гульняў, на дарогах Мінска.
Рэалізацыя ўказа пасадзейнічае бяспечнаму правядзенню ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў, а яго прыняцце сведчыць аб асаблівай увазе, якая ўдзяляецца пытанням камфортнага і бяспечнага знаходжання ў краіне ўдзельнікаў і балельшчыкаў маючага адбыцца міжнароднага спартыўнага форуму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дадатковыя меры бяспекі будуць рэалізаваны ў перыяд правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика