ПРАЦУЮЦЬ НАЗІРАЛЬНЫЯ КАМІСІІ. Падказаць і навучыць. 21.by

ПРАЦУЮЦЬ НАЗІРАЛЬНЫЯ КАМІСІІ. Падказаць і навучыць

14.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Бяду часам можна прадухіліць. З гэтай мэтай і працуе назіральная камісія па арганізацыі бяспечных умоў пражывання грамадзян пры Нясвіжскім сельскім выканаўчым камітэце. Сумесныя абследаванні домаўладанняў і кватэр праводзяцца штомесяц, каб своечасова ўказаць на недахопы, якія ствараюць пагрозу. Чарговы рэйд прайшоў у вёсцы Саска Ліпка. У складзе камісіі ў населены пункт выехалі прадстаўнікі Нясвіжскага сельвыканкама, РАНС і раённай інспекцыі “Дзяржэнергагазнагляд”.

— Мы правяраем супрацьпажарны стан, электраправодку, печы, каміны, газавае абсталяванне, побыт, — гаворыць старшы памочнік начальніка штаба ліквідацый надзвычайных сітуацый Нясвіжскага РАНС маёр унутранай службы Віталь Рагалевіч. — Калі трэба — даём рэкамендацыі: камусьці — усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, камусьці — адрамантаваць электраправодку і іншае. З уладальнікамі домаўладанняў праводзіцца інструктаж і даецца тэрмін на ліквідацыю выяўленых недахопаў. Да дасягнення станоўчага выніку адрас бярэцца на кантроль. Але наша мэта, найперш, не пакараць чалавека, а дапамагчы яму. Людзі самі потым цікавяцца, як зрабіць, каб было лепш. Больш за тое, ім не трэба хадзіць па ўсіх інстанцыях, каб нешта высветліць: прыходзіць камісія, якой можна задаць пытанні.


Праверку праводзіць інспектар Нясвіжскай раённай інспекцыі “Дзяржэнергагазнагляд” Адам Цвірка

Усё гэта робіцца з мэтай клопату аб грамадзянах, каб засцерагчы іх жыццё. Члены назіральнай камісіі імкнуцца трапіць у кожны дом, незалежна ад таго, жыве там добрая сям’я або тая, якая знаходзіцца ў зоне рызыкі. Няшчасце можа адбыцца ў любым домаўладанні. Людзі з разуменнем ставяцца да такіх візітаў, ведаюць, што наведванні носяць пра-філактычны характар і карысныя, перш за ўсё, для іх саміх. Бо часта нейкае парушэнне гаспадары могуць і не заўважыць па розных прычынах, асабліва гэта тычыцца пажылых людзей, а спецыялісты з назіральнай камісіі адразу ж бачаць усе недахопы і рэкамендуюць іх ліквідаваць. Пасля агляду жылля кожная служба дае сваё заключэнне, у сельсавеце ўся інфармацыя апрацоўваецца.


Інспектар Нясвіжскага сельвыканкама Ніна Волчак заклікае
ўсіх грамадзян свядома
ставіцца да сваёй бяспекі

— У гэтым годзе камісіі пры Нясвіжскім сельвыканкаме засталося абследаваць дамы і кватэры ў Рудаўцы, Заазер’і, Караліне і часткова ў Саскай Ліпцы. Усяго ж на тэрыторыі нашага сельвыканкама знаходзіцца 19 населеных пунктаў, 1874 домаўладанні, з якіх 781 з’яўляецца катэгарыраваным, г.зн. там пражываюць шматдзетныя сем’і і сем’і, якія знахо-дзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, інваліды, адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, а таксама асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, — тлумачыць інспектар Нясвіжскага сельвыканкама Ніна Волчак. — Менавіта гэтыя людзі найбольш схільныя да рызыкі ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Такім людзям неабходна ўдзяляць асаблівую ўвагу, іх нельга пакідаць сам-насам са сваімі праблемамі. І сельвыканкам садзейнічае: піша пісьмы з просьбай аб дапамозе дзецям і сваякам, звяртаецца да адміністрацыі мясцовых  прадпрыемстваў і сельгасарганізацыі з просьбай знайсці магчымасць вырашыць праблему.


За працай — старшы памочнік
начальніка штаба ліквідацый
надзвычайных сітуацый
Нясвіжскага РАНС
Віталь Рагалевіч

Тым не менш, у пытаннях забеспячэння бяспекі ўласнага жылля галоўная роля ўсё ж застаецца за ўладальнікам, бо, як вядома, беражонага і Бог беражэ. Таму, калі ў вашай хаце пабывалі спецыялісты ў складзе назіральных камісій і выдалі рэкамендацыі, то ліквідаваць недахопы трэба абавязкова — з мэтай уласнай жа бяспекі.

Аксана ГРОХ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бяду часам можна прадухіліць. З гэтай мэтай і працуе назіральная камісія па арганізацыі бяспечных умоў пражывання грамадзян пры Нясвіжскім сельскім
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика