Прызванне — ратаваць жыццё і даць надзею — да Дня медыцынских работнікаў. 21.by

Прызванне — ратаваць жыццё і даць надзею — да Дня медыцынских работнікаў

14.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па амбулаторна-палікліничнай рабоце Таццяна Комар-Маскалёва і ўрач-рэнтгенолаг Таццяна Карпава



Праводзіцца савет старшых медыцынскіх сясцёр на чале з Людмілай Лазаковіч

Дзень медыцынскіх работнікаў — свята тых, хто ў выпадку неабходнасці і днём, і ноччу прыходзіць на дапамогу. Што можа быць даражэй для чалавека, чым здароўе і жыццё, на варце якіх і стаяць людзі ў белых халатах? Жыхарам Кіраўшчыны дапамагаюць захаваць гэты бясцэнны капітал 373 работнікі ўстановы аховы здароўя “Кіраўская ЦРБ”.
Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з выконваючым абавязкі галоўнага ўрача райбальніцы Жаннай Афонькінай і папрасілі расказаць аб працоўных буднях кіраўскіх медыкаў і планах на бліжэйшую перспектыву.
— Напярэдадні такіх святаў звычайна падсумоўваюцца вынікі зробленага, аналізуецца выкананне тых ці іншых паказчыкаў, абмяркоўваюцца планы на перспектыву. Што тычыцца работы ўстановы аховы здароўя за мінулы год, то яскрава характарызуе нашу дзейнасць шэраг дастойных і ганаровых момантаў. Так, у адпаведнасці з рашэннем галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама нам было прысуджана ганаровае першае месца сярод цэнтральных раённых бальніц (раёны з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек). Калі улічваць, што большасць раёнаў Прыдняпроўскага краю ўваходзяць у дадзеную катэгорыю, то перамога становіцца яшчэ больш значнай. Наш калектыў стаў пераможцам штогадовага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі раёна за 2018 год сярод аддзелаў культуры, адукацыі райвыканкама і устаноў аховы здароўя і быў таксама адзначаны Ганаровым пераходным сцягам і дыпломам райвыканкама. Усе гэтыя дасягненні — штодзённая і карпатлівая праца людзей, якія прысвяцілі сябе медыцыне.
Не можа не радаваць нас і той факт, што на сённяшні дзень райбальніца практычна поўнасцю ўкамплектавана ўрачамі-спецыялістамі. Не сакрэт, што многія медустановы вобласці і рэспублікі адчуваюць дэфіцыт кадраў.
У калектыве ЦРБ самааддана працягваюць сваю працоўную дзейнасць урачы, за плячыма якіх не адзін дзясятак гадоў медыцынскага стажу. Сярод іх — прадстаўнікі ўчастковай службы Галіна Рыняк, Галіна Бурван, Яніна Костка, у стацыянары — Ніна Баўтовіч, Галіна Пархамовіч, хірургі Анатоль Латушкін, Вячаслаў Бурван, Ігар Анашкевіч і іншыя. Амаль 56 гадоў прысвяціла сябе медыцыне ўрач УЗІ-дыягностыкі Тамара Грыгорчык.
Варта адзначыць, што да нас прыходзіць дастойная маладая змена, якая прыўносіць у работу штосьці новае і перадавое, якое пры спалучэнні з вопытам старэйшых калег дае свой станоўчы плён у ахове здароўя грамадзян.
Сёлета нашы рады папоўняцца яшчэ 3 урачамі, два з якіх родам з Кіраўшчыны, а гэта дае надзею, што яны застануцца жыць і працаваць на сваёй малой радзіме. У 2020 годзе плануецца і ўвогуле “ўрачэбны бум”: у раён прыбудзе 14 урачоў-спецыялістаў, прычым большасць з іх вучацца па мэтавых накіраваннях, адпрацоўка па якіх складае 5 гадоў. Хацелася б, каб за гэты час яны палюбілі справу, якую абралі для сябе, засталіся жыць і працаваць у раёне.
У нашай краіне клопат аб здароўі грамадзян з’яўляецца прыярытэтным накірункам дзяржаўнай палітыкі. Сёння медыцына ўпэўнена крочыць па шляху развіцця і ўдасканалення якасці медыцынскай дапамогі. Новыя методыкі і тэхналогіі лячэння, сучасныя лекавыя сродкі, медыцынская апаратура і абсталяванне пастаянна ўзбагачаюць арсенал медыкаў і даюць нам магчымасць перамагаць хваробы, нават самыя складаныя.
Безумоўна, вельмі важнае значэнне ў барацьбе за здароўе кожнага чалавека маюць прафесійныя веды і практычны вопыт медыкаў. Таму нашы ўрачы пастаянна праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі, удасканальваюць свае веды і навыкі, каб потым прымяніць іх у штодзённай справе. Інакш у гэтай прафесіі і нельга.
Аднак, наколькі б ні былі высокакваліфікаванымі кадры, без трывалай медыцынскай базы медыкі не ўстане на дастойным узроўні аказваць дапамогу пацыентам. Шчыра кажучы, нашаму раёну ў гэтым сэнсе шанцуе: мы адчуваем пастаянны клопат і падтрымку з боку раённай улады. Наша ўстанова забяспечана ўсім неабходным медыцынскім абсталяваннем. Нядаўна з мэтай выратавання жыцця дзіцяці мы нават прадастаўлялі медабсталяванне райбальніцы з суседняга раёна.
Значны ўклад у паляпшэнне абслугоўвання кіраўчан унесла набыццё са сродкаў раённага бюджэту дзвюх наркозна-дыхальных апаратаў, аўтамабіля хуткай медыцынскай дапамогі. Дзякуючы гэтаму зараз кругласутачнае дзяжурства нясуць 3 аўтамабілі “хуткай”, і шанц своечасова атрымаць дапамогу значна ўзрос.
Сёлета плануецца актывіза­ваць работы па рамонце па­ліклінікі і будынка, дзе раней
размяшчаліся педыятрычнае
аддзяленне і дзіцячая палі­клініка. Хочацца хутчэй ажыццявіць нашы замудкі, каб і ўрачы працавалі ў больш камфортных умовах, і пацыенты атрымлівалі паслугі на сучасным узроўні.
Што тычыцца медыцынскай дапамогі для жыхароў раёна, то яна максімальна даступная. І гэта важна. Кіраўчане маюць магчымасць прайсці лячэнне не толькі ў райбальніцы, у выпадку неабходнасці мы накіроўваем іх у міжраённыя аддзяленні на базе медустаноў г.Бабруйска, у бальніцы г.Магілёва. Вельмі чакаем адкрыцця хірургічнага цэнтра для пацыентаў з інсультамі і інфарктамі на базе Бабруйскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі імя Марзона. Яго дзейнасць да­зволіць у адным месцы больш якасна і аператыўна аказваць кваліфікаваную дапамогу і максімальна хутка вяртаць такіх хворых да паўнацэннага жыцця.
Вялікую ўвагу імкнемся надаваць паляпшэнню медабслугоўвання дзяцей, жанчын, інвалідаў і ўдзельнікаў вайны, пытанням прафілактыкі розных захворванняў. Для таго, каб выяўляць хваробы на ранніх стадыях, працуем на іх папярэджванне, для чаго праводзім дыспансерызацыю насельніцтва. На жаль, не ўсе людзі з увагай ставяцца да ўласнага здароўя і звяртаюцца да медыкаў, калі каштоўны час для максімальнай карысці ад лячэння ўжо ўпушчаны. Каб выправіць сітуацыю, медыкам і пацыентам неабходна аб’яднаць свае намаганні ў захаванні і ўмацаванні здароўя, бо ў канчатковым выніку мэта ў нас адзіная.
Лячэнне людзей спакон веку лічылася адной з самых шануемых і адказных прафесій. Штодзённы клопат пра здароўе насельніцтва, папярэджванне захворванняў, вяртанне хворых да паўнацэннага жыцця — усё гэта надае асаблівы статус медыцынскім работнікам, лю­дзям якія абралі для сябе адну з самых высакародных прафесій.
Падрыхтавала Людміла СЯМЁНАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па амбулаторна-палікліничнай рабоце Таццяна Комар-Маскалёва і ўрач-рэнтгенолаг Таццяна Карпава Праводзіцца савет старшых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика