Пад Гродна гарэў завод па перапрацоўцы шын
18.06.2019 10:14
—
Разное
|
autogrodno.by, 015.by, МНС Пад Гродна 17 чэрвеня гарэў завод па перапрацоўцы шынаў. Як паведамляе Пазней стала вядома, што узгаранне адбылося на палігоне па перапрацоўцы шын у гумовыя дарожкі на стадыёнах ад прадпрыемства "Экалагічная альтэрнатыва". Ахвяраў і пацярпелых не было. Пажарныя патушылі агонь меней чым за 20 хвілінаў. Арганізаваны збор камісіі па надзвычайных сітуацыяй райвыканкама, зробленая праліўка тлеючых адкідаў. Тры гады таму на тым самым прадпрыемстве пад Гродна ўжо гарэлі старыя шыны, прычым пажар тады тушылі ажно 16 гадзінаў. У выніку ў паветры было перавышанае ўтрыманне фармальдэгіду, за што "Экалагічную альтэрнатыву" аштрафавалі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
autogrodno.by, 015.by, МНС Пад Гродна 17 чэрвеня гарэў завод па перапрацоўцы шынаў. Як паведамляе autogrodno.by, моцны дым з боку прыгараднай вёскі Пушкары відавочцы заўважылі ў... |
|