Участники конкурса-пленэра художников «Путь к мастерству» путешествовали по усадьбам Кореличчины. 21.by

Участники конкурса-пленэра художников «Путь к мастерству» путешествовали по усадьбам Кореличчины

19.06.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праведзены адкрыты раённы конкурс-пленэр мастакоў «Шлях да майстэрства», прымеркаваны да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Яго арганізатары — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, аддзел рамесніцкай дзейнасці «Карэліцкі Дом рамёстваў» ДУ «Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці».


Мерапрыемства стала традыцыйным і праводзіцца ў нашым раёне менавіта ў чэрвені, калі сама прырода адкрывае свае гасцінныя дзверы для мастакоў. Багатая на цудоўныя навакольныя краявіды Карэліччына дорыць непаўторную прыгажосць, і мастакам толькі трэба заўважыць усё да драбніц, прапусціць праз сваё сэрца, а затым на палатне стварыць свой шэдэўр.

Старт правядзенню конкурсу- пленэру быў дадзены ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі. Да яго ўдзельнікаў са шчырымі пажаданнямі звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Іна Санчук.


Падчас сустрэчы ў раённым краязнаўчым музеі дырэктар Дзмітрый Арцюх правёў экскурсію па яго залах. Падрабязна спыніўся на макеце сядзібы Дуніных-Раецкіх у пасёлку Першамайскім Карэліцкага раёна. Дарэчы, менавіта сюды сёлета і наведаліся мастакі, а таксама — на сядзібу ў аграгарадку Райца.


Конкурс-пленэр мае вялікія магчымасці. Па-першае, падтрымлівае і папулярызуе прафесійнае выяўленчае мастацтва, па-другое, стварае неабходныя ўмовы для рэалізацыі творчых магчымасцей мастакоў, па-трэцяе, садзейнічае абмену творчымі дасягненнямі і ўстанаўлівае кантакты паміж мастакамі. Да таго ж, развівае і захоўвае цікавасць удзельнікаў да роднай зямлі, выклікае гонар за яе духоўную і культурную спадчыну, знаёміць са старажытнымі сядзібамі Карэліцкага раёна.

Давялося пагутарыць з яго ўдзельнікамі. Розныя па ўзросту, у кожнага сваё стаўленне да мастацтва. Сустрэча дазволіла ім душой дакрануцца да таямніц Карэліцкага краю і зрабіць пэўныя крокі на шляху да майстэрства.





Мінчаніна Алега Спорыка з Карэліччынай звязвае павага да зямлі продкаў. Больш таго, ён летам жыве на ярэміцкай зямлі, і прынёманскія краявіды натхняюць яго на стварэнне палотнаў. Па меркаванні мастака, маляванне — творчы працэс, і яму падабаецца гэтая справа. Ад удзелу ў конкурсе-пленэры не змог адмовіцца, хацелася паспаборнічаць у прафесійным майстэрстве.

Навучэнкі першага курса Мірскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа Дафна Нікіціч і Паліна Санько таксама вырашылі паспрабаваць сябе ў конкурсе-пленэры. Яны любяць маляваць прыроду, а таксама не супраць зазірнуць у даўніну. «Маляванне — гэта стан душы, які мы паказваем праз палатно», — адзначылі мастачкі.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Юліі БАЯРЭНКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праведзены адкрыты раённы конкурс-пленэр мастакоў «Шлях да майстэрства», прымеркаваны да 75-годдзя Гродзенскай вобласці. Яго арганізатары — аддзел ідэалагічнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика