22 чэрвеня ў 4 гадзіны раніцы ў Глуску прайшла рэспубліканская акцыя “Звон смутку”
25.06.2019
—
Разное
|
Дзень 22 чэрвеня 1941 года, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, стаў для нашага народа днём смутку і жалобы. Днём, які нагадвае нам пра ўсіх, хто змагаўся і загінуў са зброяй у руках, хто быў закатаваны ў няволі, памёр ад голаду і нястач у гады той страшнай вайны. “Звон смутку” — так называецца рэспубліканская патрыятычная акцыя, якая праходзіць 22 чэрвеня па ўсёй нашай краіне. У Глуску традыцыйным месцам яе правядзення стаў мемарыяльны комплекс Воінскай Славы. Сюды а чацвёртай гадзіне раніцы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, прафсаюза, ветэраны, моладзь. Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка падкрэсліў, што мы, дзеці, унукі, праўнукі герояў вайны, абавязаны пранесці і захаваць праз гады памяць пра іх подзвіг, каб ні мы, ні наступныя пакаленні не забыліся на страшныя злачынствы нацыстаў і не дапусцілі іх паўтарэння. Як падзяка салдатам, якія загінулі ў імя таго, каб мы маглі мірна жыць на сваёй зямлі, да помніка Радзіме-маці леглі кветкі. Памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны была ўшанавана хвілінай маўчання. Т. ЛУКАШЭВІЧ Фота Г. АЎТУХОВАЙ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень 22 чэрвеня 1941 года, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, стаў для нашага народа днём смутку і жалобы. Днём, які нагадвае нам пра ўсіх, хто змагаўся і загінуў...
|
|