Серебро, что дороже золота. Уроженка Ушаччины Анастасия Архипова завоевала медаль на Евроиграх
27.06.2019
—
Разное
|
Першы дзень праграмы спаборніцтваў стаў для ўшачан асабліва адметным: наша зямлячка самбістка Анастасія Архіпава заваявала срэбраны медаль у катэгорыі да 56 кілаграмаў! Іх паядынак на Еўрагульнях таксама быў вельмі ўпартым – думаецца, многія нашы чытачы бачылі яго тэлетрансляцыю. А былы трэнер Насці Вера Кіліна і яе калегі з Ушацкай ДЮСШ сачылі за схваткай з трыбун. “Эмоцыі цяжка апісаць! Ледзь не сарвала голас, калі ўсім залам скандзіравалі “Беларусь!” Насця вяла з мінімальнай перавагай, і лёс схваткі вырашаўся на апошніх секундах – як жа доўга яны цягнуліся!.. Калі ж суддзя ўзняў у гару яе руку, не ўтрымалася ад слёз, і рада, што змагла абняць яе, павіншаваць адной з першых!”, – расказвае Вера Васільеўна. Такая вось наша Насця максімалістка. Але ж землякі і ўсе беларусы шчыра ўдзячныя ёй за срэбра, якое ў гэтых абставінах не менш каштоўнае за золата. Яе ўзнагарода папоўніла багатую скарбонку трафеяў беларускіх самбістаў – барцы гэтага стылю заваявалі на Еўрагульнях 3 золота, 4 срэбра і 8 бронзавых медалёў. Мы ж будзем спадзявацца, што залатыя вяршыні ў нашай зямлячкі яшчэ наперадзе. Тым больш што ў адным з інтэрв’ю пасля спаборніцтваў на пытанне, ці не збіраецца мама двух дзетак скончыць кар’еру, Насця жартаўліва адказала: “Схаджу за трэцім і вярнуся!”. Наталля БАГДАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першы дзень праграмы спаборніцтваў стаў для ўшачан асабліва адметным: наша зямлячка самбістка Анастасія Архіпава заваявала срэбраны медаль у катэгорыі да 56...
|
|