Каля Адэсы пасажырскі аўтобус з Мінска сутыкнуўся з грузавіком (відэа)
03.07.2019 14:12
—
Разное
|
dumskaya.net Каля Адэсы пасажырскі аўтобус з Мінска сутыкнуўся з грузавіком (бетонамяшалкай). Аўтобус Neoplan заціснула паміж металічным адбойнікам і грузавым аўтамабілем. Выйсці з салона пасажыры не маглі, таму кіроўца разам з патрульнымі паліцэйскімі разбілі лабавое шкло і правялі эвакуацыю людзей. На шчасце, ніхто не пацярпеў, Аўтааварыя адбылася ў ноч з 2 на 3 ліпеня на трасе "Адэса — Кіеў" на Хаджыбейскім мосце. Паліцыя атрымала паведамленне пра яе ў 23:20. Высветлілася, што кіроўца КАМАЗа, які ехаў у бок Адэсы, не ўлічыў дарожных абставінаў і не прытрымліваўся бяспечнага бакавога інтэрвалу, што і стала прычынай ДТЗ. У аўтобусе "Мінск — Адэса" знаходзіліся 50 пасажыраў. За імі прыехаў іншы аўтобус. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
dumskaya.net Каля Адэсы пасажырскі аўтобус з Мінска сутыкнуўся з грузавіком (бетонамяшалкай). Аўтобус Neoplan заціснула паміж металічным адбойнікам і грузавым...
|
|