Каб не згубіцца ў лесе
19.07.2019
—
Разное
|
У ЛЕТНЕ-асенні перыяд на тэрыторыі краіны адкрываецца сезон «ціхага палявання». Грамадзяне выязджаюць у лес для збору грыбоў і ягад. Нярэдкія выпадкі, калі няведанне лесу ці хваравіты стан прыводзіць да бяды.
Летась, напрыклад, у органы ўнутраных спраў сталічнай вобласці паступіла 45 паведамленняў пра знікненне людзей у лясных масівах. Пры гэтым не заўсёды ўдаецца знайсці тых, хто заблудзіў. На сёння невядомы лёс 40-ка грамадзян. Толькі за 2017-2018 гады ў лясах вобласці знойдзены астанкі 14-ці грыбнікоў. У асноўным губляюцца людзі старэчага ўзросту. Зарэгістраваны выпадкі, калі прапаўшыя ў лясных масівах на працягу некалькіх гадзін і нават дзён маглі звязацца са сваімі блізкімі па тэлефоне. У далейшым па розных прычынах сувязь перарывалася, пасля чаго родныя звярталіся ў міліцыю. Пошукі былі цяжкія і не заўсёды выніковыя. Вось таму міліцыя заклікае не хадзіць у лес па адным. Лепш узяць з сабой сябра, а то і некалькіх. Напярэдадні патрэбна зарадзіць мабільны тэлефон, расказаць блізкім, у якую мясцовасць збіраецеся пайсці. Калі заблудзілі, не варта панікаваць. Успомніце шлях, па якім ішлі, паспрабуйце адшукаць знаёмыя арыенціры. Па мабільным тэлефоне паведаміце ў міліцыю і абмяжуйце званкі, але тэлефон не выключайце. Дарэчы, міліцыя распрацавала рэкамендацыі, як правільна арганізаваць паход у лес. Інфармуйце блізкіх. Адпраўляючыся ў лес, абавязкова паведаміце пра гэта блізкім і родным, сябрам і знаёмым. Скажыце, у якой мясцовасці плануеце збіраць грыбы ці ягады. Звярніце ўвагу на буйныя арыенціры, якія знаходзяцца непадалёку (дарога, лінія электраперадач, кар’ер). Так супрацоўнікам міліцыі будзе лягчэй вас шукаць і вы самі лепш зможаце арыентавацца. Калі чалавек не вярнуўся дамоў у вызначаны час, а спадарожнікі сцвярджаюць, што з лесу ён не выйшаў, без прамаруджвання паведамляйце ў міліцыю, а не спрабуйце шукаць яго самастойна. Вазьміце з сабой. Грыбніку варта прадумаць свой рыштунак. Зараджаны сотавы тэлефон з папоўненым балансам. Але не ўсюды ў лесе сотавая сувязь даступная. Таму вазьміце свісток. Не забудзьце пра неабходныя лекі, бінт з ёдам, запалкі ў воданепранікальнай упакоўцы, дажджавік. Адзенне варта выбіраць яркіх адценняў. Вашы дзеянні. Па-першае, не панікуйце. Пастарайцеся вярнуцца на тое месца, дзе разышліся з сябрам. Калі там нікога няма — шукайце любую сцяжынку, прасеку ці лінію электраперадач. Знайшлі арыенцір — трымайцеся яго і нікуды не зварочвайце. Ніколі не пераходзьце вадаём, балота. Калі давядзецца заначаваць у лесе, распаліце вогнішча на якім-небудзь высокім месцы непадалёку ад вялікага дрэва. Ляжаць трэба тварам да вогнішча, але не спаць. Магчыма, ідзе дапамога, а ў сне вы яе не пачуеце. Для родных. Калі чалавек пайшоў у лес і не вярнуўся ў вызначаны час, родным ці іншым зацікаўленым асобам неабходна звярнуцца ў міліцыю. Яна выкліча выратавальнікаў вобласці, арганізуе пошук з прыцягненнем тэхнікі. А вы зможаце далучыцца да групы спецыялістаў, якая будзе прачосваць лес. Міліцыя заклікае не заставацца абыякавым да чужой бяды. Пры выяўленні чалавечых астанкаў ці якіх-небудзь прадметаў, якія сведчаць пра магчымае знаходжанне прапаўшага (абутак, адзенне, вядро, кошык, веласіпед) неадкладна паведамляйце пра гэта ў міліцыю па тэлефоне 102. Зараз ёсць мноства тэхнічных навінак, якія дазваляюць істотна паскорыць пошук людзей. Адной з іх з’яўляецца так званы «разумны гадзіннік», з дапамогай якога па GPS-сігнале можна адсочваць людзей, а не распыляць сілы і сродкі на пошук. Паводле інфармацыі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», у іх ёсць магчымасць забяспечыць грамадзян, якія пакутуюць на розныя псіхічныя адхіленні і здольныя пакідаць дом, спецыяльнымі бранзалетамі, што перадаюць сігнал пра месцазнаходжанне. Д. РЫБАКОЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ЛЕТНЕ-асенні перыяд на тэрыторыі краіны адкрываецца сезон «ціхага палявання». Грамадзяне выязджаюць у лес для збору грыбоў і ягад. Нярэдкія выпадкі, калі...
|
|